Мі-24 (па класіфікацыі НАТА: Hind — «Лань») — савецкі/расійскі ўдарны верталёт распрацоўкі канструктарскага бюро М. Л. Міля. Неафіцыйная назва — «Кракадзіл», «Напільнік»

Мі-24
Мі-24V Hind E ВПС Чэхіі (рэг. 3368, cn 203368) на «ILA Berlin Air Show 2016».
Мі-24V Hind E ВПС Чэхіі (рэг. 3368, cn 203368) на «ILA Berlin Air Show 2016».
Тып ударны верталёт[d]
Распрацоўшчык Mil Moscow Helicopter Plant[d]
Вытворца Mil Moscow Helicopter Plant[d] і Rostvertol[d]
Першы палёт 19 верасня 1969
Пачатак эксплуатацыі 1969
Статус выкарыстоўваецца
Эксплуатанты Афганістан, Algerian Air Force[d][1][2][…], Ангола[1], Арменія[1], Азербайджан[1][3] і Беларусь[1][3]
Адзінак выраблена 2 300
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Стаў першым савецкім (еўрапейскім) і другім у свеце (пасля AH-1 «Кобра») спецыялізаваным баявым верталётам. Серыйны выпуск пачаўся ў 1971 годзе. Мае мноства мадыфікацый, экспарціраваўся ў многія краіны свету. Актыўна выкарыстоўваўся ў гады Афганскай вайны, у перыяд баявых дзеянняў у Чачні, а таксама ў шматлікіх рэгіянальных канфліктах.

Серыйна ў СССР верталёты будаваліся на заводзе № 168 (Растоўскае верталётнае вытворчае аб’яднанне, затым авіябудаўнічымі кампаніі «Роствертол») і заводзе № 116 (авіяцыйны завод «Прагрэс»).

На 2018 год з’яўляўся другім па распаўсюджанасці ударным верталётам у свеце[4] пасля AH-64 Apache.

Характарыстыка правіць

Габарыты:

  • Дыяметр апорнага вінта: 17,3 м
  • Дыяметр рулявога вінта: 3,908 м
  • Вышыня з круцячыміся вінтамі: 5,47 м
  • Даўжыня фюзеляжа: 17,51 (17,23 на Мі-24ВМ) м
  • Шырыня фюзеляжа: 1,7 м
  • Вышыня фюзеляжа: 3,9 м
  • Размах крыла: 6,4 м

Асноўныя масы:

  • Пусты: 7580 кг
  • Нармальная ўзлётная: 10 500 кг
  • Максімальная ўзлётная: 11 500 кг
  • Максімальная грузападымальнасць: 2400 кг
  • Маса грузу на знешняй падвесцы: 2400 кг
  • Унутраны запас паліва: 2100 л
  • Запас паліва ў ПТБ: да 2000 л

Сілавая ўстаноўка:

  • Колькасць, тып, марка: 2 рухавіка ТВ3-117В (ВМА)
  • Магутнасць: 2 х 2500 л. с.

Лётна-тэхнічныя характарыстыкі:

  • Экіпаж: 2-3 чал.
  • Пасажыраў: да 8 дэсантнікаў, 2 цяжкапараненых на насілках і 2 лёгка параненых і медработнік чал.
  • Крэйсерская хуткасць: 270 км/г
  • Максімальная хуткасць у гарызантальным палёце: 335 км/г
  • Далёкасць палёту практычная: 450 км
  • Далёкасць палёту перегоночная: 1000 км
  • Сярэдні расход паліва: 780 л / гадзіну
  • Статычны столь: 1400 м
  • Дынамічны столь: 4950 м
  • Максімальная эксплуатацыйная перагрузка: −1,3/+ 3
  • Дапушчальны кут нахілу: 50 град.
  • Дапушчальны кут тангажу: 30 град.

Узбраенне:

  • Убудаванае стралкова-гарматнае: у залежнасці ад мадыфікацыі
  • Лік кропак падвескі: 6 (4)
  • Падвясное стралкова-гарматнае: 2 кантэйнера КПК-23-250 або 2 ГУВ з кулямётамі або 2 (4) ГУВ з гранатамётам
  • Кіраванае ракетнае: Штурм-У, Атака-М, Гермес-А
  • Некіравальнае ракетнае: С-5, С-8, С-13, С-24
  • «Паветра-паветра»: Р-60М, Р-63В, «Іголка-У», 9М220О «Атака»
  • Бомбы: бомбы і касеты калібрам ад 50 да 500 кг.

Канструкцыя правіць

Мі-24 пабудаваны па класічнай аднавінтавай схеме з пяцілопасцевым трохшарнірным апорным і трохлопасцевым рулявым вінтамі.

Шасі трохстоечнае, якое прыбіраецца, з паваротнай пярэдняй апорай.

У насавой частцы фюзеляжа размешчана двухмесная кабіна экіпажа па тандэмнай схеме: лётчык-аператар знаходзіцца ў асобнай пярэдняй кабіне, за ім камандзір экіпажа (лётчык), кабіна якога для выгоды агляду прыпаднятая на 0,3 м над кабінай аператара, бартавы тэхнік можа размяшчацца на адкідным сядзенні ў грузавой кабіне за кабінай лётчыка. Экіпаж знаходзіцца ў герметызаваных кабінах, забяспечаных сістэмай кандыцыянавання або сістэмай жыццезабеспячэння (для верталётаў Мі-24Р), для прадухілення траплення заражанага паветра і радыёактыўнага пылу ў іх падтрымліваецца невялікі залішні ціск.

Сталёвымі плітамі браніраваліся кабіна экіпажа, маслабакі рухавікоў, галоўны рэдуктар і гідрабак. Крэсла лётчыка браніраванае i адкідное, крэсла аператара не браніраванае, лабавое шкло браніраванае, плоскае і люстраное, забяспечаныя шклоачышчальнікамі і сістэмай опрыску (спіртам), бакавыя выпуклыя шклы арганічныя, не браняваныя.

Цэнтральная секцыя фюзеляжа складаецца з грузавой кабіны, у якой могуць размясціцца да васьмі дэсантнікаў, і задняй конусападобнай часткі для размяшчэння абсталявання і ніш уборкі асноўных стоек шасі.

Трансмісія і дубляваная сістэма кіравання такая ж, як на верталёце Мі-8.

Вал апорнага вінта нахілены направа на 2,5 °, дзякуючы чаму ўдалося істотна паменшыць куты нахілу і слізгацення верталёта ў палёце, непазбежныя для ўсіх вінтакрылых лятальных апаратаў аднавінтавой схемы, і тым самым павысіць дакладнасць стральбы з нерухомай зброі.

Адной з галоўных асаблівасцяў верталёта з’яўляецца крыло плошчай 6,75 м² з адмоўным папярочным V — 12 °, якое забяспечвае да 30 адсоткаў пад’ёмнай сілы, у залежнасці ад хуткасці і іншых фактараў.

Заўвагі правіць

  1. а б в г д World Air Forces 2014 — 2014.
  2. Frawley G. The International Directory of Military Aircraft 2002/03: The thoroughly revised fourth edition of the only biennial directoy of the world's military aircraft. Features over 320 individual aircraft types currently in service or under development and a fleet inventory of the world's air arms, plus significant UAVs and aircraft carriers.Aerospace Publications, 2002. — ISBN 978-1-875671-55-7
  3. а б World Air Forces 2008 — 2008.
  4. World Air Forces 2018, p.5

Літаратура правіць

  • Берне Л. Второе рождение Ми-24. В небе — модернизированный вертолёт // Крылья Родины. — М., 1999. — № 4. — С. 2-3. — ISSN 0130-2701.
  • Михеев В. Вертолёт Ми-24 (рус.) // Авиация и Космонавтика : журнал. — М., 1998. — Март (вып. 35). — С. 1-16.

Спасылкі правіць