Паўночнаамерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі (НАФТА, англ.: North American Free Trade Agreement, NAFTA; фр.: Accord de libre-échange nord-américain, ALENA; ісп.: Tratado de Libre Comercio de América del Norte, TLCAN) — пагадненне аб свабодным гандлі паміж Канадай, ЗША і Мексікай, траісты гандлёвы блок у Паўночнай Амерыцы. Было падпісана 17 снежня 1992, стала дзейсным з 1 студзеня 1994. Яно замяніла канадска-амерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі 1988 года.

Лагатып НАФТА
Краіны-члены НАФТА

Дамова мае два дадаткі. Першы ( North American Agreement on Environmental Cooperation) тычыцца праблем аховы навакольнага асяроддзя. Другі (North American Agreement on Labor Cooperation) звязаны з перамяшчэннем працоўных рэсурсаў.

У выніку рэарганізацыі НАФТА у 2017-2018 гг.. было заключана новае пагадненне, што мусіць ператварыць блок у больш цесны саюз United States–Mexico–Canada Agreement, або скарочана USMCA. Дамова была падпісана Трампам, Трудо і Ньетам 30 верасня 2018 на саміце G20 у Буэнас-Айрэсе і чакае ратыфікацыі.[1]

Зона свабоднага гандлю — тэрыторыя, на якой у адпаведнасці з міжнародным дагаворам адменены мытныя пошліны і іншыя меры, якія абмяжоўваюць гандаль паміж краінамі, што ўваходзяць у гэту зону. Эксперты адзначаюць, што стварэнне саюзу пазітыўна адбілася на эканоміках краін і іх "сярэднім грамадзяніне"; засталіся ў пройгрышы некаторыя прадпрыемствы і галіны, што не вытрымалі канкурэнцыі. Такім чынам, пакідаць НАФТА для любога з членаў пагаднення нявыгадна, а асабліва разбуральным стане такі выхад для Мексікі.

Зноскі