Набіс (стар.-грэч.: Νάβις) — спартанскі тыран у 207-192 да н.э. Паходзіў з роду Еўрыпантыдаў. Правёў шэраг радыкальных сацыяльных мерапрыемстваў: частку алігархаў выгнаў, некаторых пакараў смерцю; канфіскаваў землі буйных землеўладальнікаў і раздаў іх беззямельным спартыятам і ілотам, уключаным ім у склад грамадзян. Пашырэнне Набісам колькасці грамадзян спрыяла ўзмацненню спартанскай арміі. У захопленым ім Аргасе былі праведзены такія ж рэформы. Набіс спрабаваў захапіць і Месенію. Пагроза распаўсюджвання сацыяльных рэформаў па ўсім Пелапанесе выклікала вайну супраць Набіса з боку Ахейскага саюза, на дапамогу якому прыйшоў рымскі палкаводзец Ціт Квінкцый Фламінін. Пасля заключэння ў 195 г.да н.э. міру ўлада Набіса была абмежаваная. Спроба ўзяць рэванш, аднавіўшы вайну з Ахейскім саюзам, скончылася паразай на сушы і на моры. Набіс быў забіты, а Спарта неўзабаве далучана да Ахейскага саюзу.

Набіс
стар.-грэч.: Νάβις
Манеты з выявай Набіса
Манеты з выявай Набіса
Цар Спарты
207 да н.э.192 да н.э.
Папярэднік Маханід
Пераемнік тытул скасаваны
Нараджэнне III стагоддзе да н.э.
Смерць 192 да н.э.(-192)
Спарта
Жонка Apega of Sparta[d]
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць Спарта
Бітвы Першая Македонская вайна Лаконская вайна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць