Наваградскі конны эскадрон

Наваградскі конны эскадрон (68-ы беларускі шума-батальён (палявы), ням.: Weissruthenische Schutzmannschafts Bataillon F/68[1]) — добраахвотнае падраздзяленне беларускай дапаможнай паліцыі на службе Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

68-ы батальён дапаможнай паліцыі
ням.: Weissruthenische Schutzmannschafts Bataillon F/68
Гады існавання 19431944
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Рэйхскамісарыят Остланд
Уваходзіць у шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя)
Тып дапаможная паліцыя
Удзел у Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Знакі адрознення бела-чырвона-белы сцяг на пятліцах
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Барыс Рагуля

Гісторыя правіць

Назва правіць

Працяглы час у літаратуры 68-ы беларускі шума-батальён фігураваў пад назвай «Наваградскі (беларускі) эскадрон» або «Наваградскі конны эскадрон», які разглядаўся як цалкам самастойная адзінка ў адрозненне ад іншых беларускіх вайсковых фармаванняў у гады Другой сусветнай вайны. Пасля канчатковага фармавання батальён атрымаў парадкавы нумар 68 і назву «Weissruthenische Schutzmannschafts Bataillon F/68».[1] Акрамя афіцыйнай назвы ў крыніцах батальён часамі фігуруе пад наступнымі нямецкімі назвамі:

  • Weiss-Schuma-Bataillon F/68[1]
  • Schuma-Reiter-Abteilung Ragula[1]
  • Schutzmannschaft Bataillon 68[2]
  • 68 Kosacken-Reiter-Front-Abteilung[3]

Перадумовы і пачатак стварэння правіць

У канцы 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады вырашылі арганізаваць з беларусаў чарговае добраахвотніцкае падраздзяленне. Ініцыятарам утварэння новага добраахвотніцкага аддзелу быў нямецкі камісар Наваградскага павета Вільгельм Траўб, які станоўча адносіўся да беларускіх калабарацыйных ініцыятыў. У кастрычніку 1943 г. Траўб запрасіў да сябе Барыса Рагулю, які ў той час быў настаўнікам нямецкай мовы і вайсковай падрыхтоўкі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі і добра сябе зарэкамендаваў перад немцамі, бо тыя ня ведалі, што ён належаў да нелегальнай Беларускай незалежніцкай партыі. На сустрэчы камісар запрапанаваў Рагуле стварыць і ачоліць эскадрон, а таксама паабяцаў, што будзе асабіста вырашаць усе неабходныя фармальнасці. Рагуля абмеркаваў гэтую прапанову з беларускім актывам, а на наступны дзень сустрэўся з Вільгельмам Траўбам і даў сваю згоду на фармаванне эскадрону на наступных варунках:

  • поўная незалежнасць эскадрону перад мясцовымі нямецкімі ўладамі
  • поўная свабода ў тактыцы барацьбы з партызанамі
  • пачатак арганізацыі эскадрону толькі пасля атрымання ўзбраення, амуніцыі і абмундзіравання
  • асабістая гарантыя генеральнага гаўляйтара фон Готтберга, што немцы будуць прытрымлівацца гэтых умоў.

Траўб пагадзіўся на гэтыя ўмовы, якія былі выкліканы адмоўным досведам супрацы з немцамі ў мінулым, і ўжо ў лістападзе 1943 г. за Рагулем быў прысланы самалёт каб сустрэцца асабіста з гаўляйтарам фон Готтбергам, які таксама пагадзіўся на ўсе ўмовы.

У лістападзе 1943 г. амуніцыя, зброя і абмундзіраванне былі дастаўлены немцамі з Мінска да Навагрудку. Фармаванне эскадрону пачалося ў снежні таго самага года, да асабовага складу эскадрону ўвайшлі ў асноўным вучні настаўніцкай семінарыі, а камандзірам, як і абяцалась, стаў капітан Барыс Рагуля. Эскадрон меў сваё прывітанне і стандартную нямецкую ўніформу, на пятліцах якой быў нашыты беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Меў эскадрон і свой афіцыйны штандар — палотнішча з вышытымі на ім Пагоняй і гербам Навагрудка. Усе байцы былі ўзброены штатнай стралковай зброяй (звычайна вінтоўкі і карабіны савецкага ўзору). У кожным узводзе мелася некалькі ручных і станковых савецкіх кулямётаў «Максім» и «Дзегцяроў», а на пачатку 1944 г. на ўзбраенне эскадрону паступілі лёгкія мінамёты і нават супрацьтанкавая артылерыя. Праз тыдзень пасля пачатку арганізацыі гэтай часткі яе наведаў генерал-маёр Гелер з інспекцыйным візітам з Мінска. Ён пабываў у казармах эскадрону, папрысутнічаў на вучэннях асабістага складу і застаўся вельмі задаволены вынікам, аднак вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што з пачатку фармавання падраздзялення прайшоў усяго тыдзень, бо ў суседнім беларускім батальёне шуцманшафт не было такіх вынікаў.

Баявое выкарыстанне эскадрону правіць

Фактычная арганізацыя эскадрону скончылася ў студзені 1944 г.: на той момант у складзе эскадрону было тры ўзвода, кожны з якіх налічваў каля 50 чалавек. Кавалерыйскай падрыхтоўкай Навагрудскага эскадрону займаўся прафесійны кавалерыст — лейтэнант Д., у мінулым камандзір беларускай паліцыі Карэліцкага раёна Навагрудскай акругі. 25 сакавіка 1944 г., у гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі і ва ўрачыстай абстаноўцы пры вялікай колькасці жыхароў гораду, жаўнеры прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу. Фармальна гэта сведчыла аб сканчэнні падрыхтоўкі баяздольнасці аддзелу, але фактычна жаўнеры эскадрону амаль з самага пачатку яго стварэння ўдзельнічалі ў сутычках з савецкімі і польскімі партызанамі, а першыя чатыры месяцы 1944 года прайшлі ў пастаянных сутычках з савецкімі партызанамі. Звычайна баявое выкарыстанне эскадрону адбывалася наступным чынам: яго асобныя ўзводы і аддзяленні выязджалі ў бліжэйшыя вёскі, дзе і неслі дзяжурную службу па ахове мясцовага насельніцтва ад партызанскіх нападаў. З сакавіка па красавік 1944 г., калі ў Навагрудку праводзілася мабілізацыя да Беларускай краёвай абароны, эскадрон займаўся аховай прызыўных камісій і мабілізацыйных пунктаў, суправаджэннем мабілізаваных та інш.: гэта было абавязкам не менш важным і цяжкім, бо савецкія і польскія партызаны прыкладвалі значныя намаганні, каб сарваць мабілізацыю, таму капітан Рагуля нават быў прызначаны акруговым начальнікам Беларускай краёвай абароны. З забеспячэннем мабілізацыі звязаны і першы смяротны выпадак у эскадроне: у сярэдзіне сакавіка 1944 г. камандаванне даведалася, што партызаны перашкаджаюць працы прызыўной камісіі ў вёсцы Краснае (Карэліцкі раён) і туды былі высланы два аддзяленні пад кіраўніцтвам унтэр-афіцэра М. Адбыўся кароткі бой з партызанамі, пасля якога тыя адступілі назад у лес, аднак у ходзе гэтага бою камандзір беларускіх добраахвотнікаў быў смяротна паранены і памёр у Навагрудскім шпіталю праз некалькі дзён.

Звычайна аддзялення і ўзводы эскадрону выкарыстоўваліся самастойна або надаваліся больш буйным частках нямецкай паліцыі для правядзення сумесных акцый. Першае і апошняе выкарыстанне ўсяго Навагрудскага эскадрону разам адбылося з 28 красавіка па 1 мая 1944 года. Па плане камандзіра эскадрону яго рэйд павінен быў праходзіць па наступным маршруце: Навагрудак — Гарадзішча — Мір — Турэц — Карэлічы — Нягневичи — Навагрудак. Ён меў наступныя мэты:

  • паказаць партызанам, што ў Наваградскім акрузе існуе беларуская нацыянальная вайсковая сіла, а ў перспектыве можа з’явіцца і беларуская нацыянальная ўлада
  • прадэманстраваць тое ж самае мясцоваму насельніцтву
  • падтрымаць адрэзаныя ад Навагрудка мясцовыя паліцэйскія фармаванні і часткі Беларускай краёвай абароны, якія гублялі баяздольнасць

Першыя два дні рэйду партызаны не чапалі эскадрон, аднак ужо 29 красавіка 1944 г. прыйшлося ўступіць з імі ў бой. Да прыбыцця самога эскадрону, у ноч з 26 на 27 красавіка, партызаны напалі на гарадскія казармы, у якіх знаходзіліся мабілізаваныя ў Беларускую краявую абарону: моладзь была або распушчаная па дамах, або сышла ў лес, а падчас бою быў забіты адзін з унтэр-афіцэраў эскадрону, які забяспечваў тут ахову прызыўной камісіі. Капітан Рагуля вырашыў адпомсціць партызанам і напасьці на іх штаб у вёсцы Забалоцце. Для сумеснай акцыі супраць партызан Рагуля разлічваў прыцягнуць конны ўзвод мясцовай паліцыі, які, паводле яго задумак, павінен быў прывабіць камуністаў пад кулямёты эскадрону. Разам ў гэтай акцыі павінна было прыняць удзел каля 150 беларускіх добраахвотнікаў, якія не ведалі, што супраць іх партызаны выставяць каля 1500 чалавек. Рагуле ўдалося навязаць партызанам сваю тактыку, бой працягваўся амаль увесь дзень, але эскадрон не змог знішчыць штаб партызан. Нягледзячы на колькасную перавагу, камуністы не змаглі знішчыць эскадрон, за якім засталося поле бою: было толькі 3 параненых і 4 трапіўшых у палон, а страты партызан склалі 65 забітых і столькі ж параненых.

У сакавіку 1944 года адзін з такіх атрадаў польскай Арміі Краёвай, войскі якой базаваліся ў суседняй Лідскай акрузе, але часам здзяйснялі акцыі і супраць Навагрудскай акругі, перайшоў Нёман і заняў шкляны завод у вёсцы Бярозаўка. Рагуля амаль адразу пасля атрымання вестак аб польскім нападзе сабраў камандзіраў узводаў эскадрону і паставіў перад імі задачу: выбіць атрад АК з Бярозаўкі, аднак найперш паспрабаваць прымусіць палякаў пайсці з сяла без бою. Рагуля падкрэсліў: «дазволіць палякам дзейнічаць на нашай тэрыторыі з’яўляецца недапушчальным». На гэты раз камандзір эскадрону не ўдзельнічаў у акцыі, а даручыў яе свайму намесніку старэйшаму лейтэнанту Уладзіміру Сіўко, у мінулым афіцэру Войска Польскага. Палякі атрымалі ўльтыматум, і на наступны дзень камандуючы імі маёр сустрэўся з Сіўко. Вынікам перамоваў стала тое, што польскі атрад апусціў вёску і сышоў за Нёман. Падчас размовы таксама абмяркоўвалася забойства беларускіх актывістаў, а польскі маёр паспрабаваў апраўдацца тым, што цяжка трымаць у падпарадкаванні партызан. У адказ на гэта старэйшы лейтэнант Сіўко сказаў, што калі ў Лідскай акрузе падобныя акцыі не спыняцца, то эскадрон пачне зваротны тэрор супраць палякаў у Навагрудку, і ў выніку польскі бок паслухаўся.

Канец існавання эскадрону правіць

На пачатку мая 1944 г. Наваградскі конны эскадрон быў уключаны ў мясцовы батальён Беларускай краёвай абароны. За ўсю сваю гісторыю існавання эскадрону з яго не было ніводнага перабежчыка, нават калі партызаны спрабавалі дэмаралізаваць эскадрон магчымымі рэпрэсіямі супраць членаў сем’яў добраахвотнікаў, а на дадатак за ўсю гісторыю існавання гэтай частцы ў ёй не служыў ні адны немец. Пасля эвакуацыі немцаў з тэрыторыі Беларусі частка жаўнераў Навагрудскага коннага эскадрону разам з Барысам Рагулем трапіла беларускага дэсантнага батальёну «Дальвіц», які фармаваўся ва Усходняй Прусіі пад канец 1944 г. На базе часткі жаўнераў быў сфармаваны Конны эскадрон СС (ням.: SS-Reiter-Abteilung) ў Брыгадзе «Зіглінга».

Вядомыя жаўнеры эскадрону правіць

Спасылкі правіць

Літаратура правіць

  • О. В. Романько «Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. Москва „Вече“, 2008. С.222 ISBN 978-5-9533-1909-6»
  • С. Г. Чуев Спецслужбы Третьего Рейха. Книга II. — СПб.: Нева; М.: ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2003. — 448 с. — ISBN 5-7654-2821-5, 5-7654-2831-2, 5-94849-253-2, 5-94849-466-7

Зноскі