Навасёлкаўскі 1-шы сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Навасё́лкаўскі 1-шы сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі 1.

Навасёлкаўскі 1-шы сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пастаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі 1
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. Пасля далучэння да Пастаўскага раёна Навасёлкаўскага сельсавета скасаванага Гадуцішскага раёна 25 лістапада 1940 года сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі 1-шы сельсавет, а яго цэнтр у Навасёлкі 1. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юнкаўскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.