Навуць (рака)

рака ў Беларусі

На́вуць, Роў — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).

Навуць
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 269 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць
 • Каардынаты 52°18′00″ пн. ш. 27°55′15,57″ у. д.HGЯO
Вусце рака Скрыпіца
 • Месцазнаходжанне за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека
 • Каардынаты 52°05′25,37″ пн. ш. 27°56′25,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Скрыпіца → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жыткавіцкі раён
physical
Навуць (рака)
Навуць (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 31 км[1]. Плошча вадазбору 269[2] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца ў сутоках каналаў Страявы і Жыткавіцкі, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць, вусце за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека. Даліна невыразная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу (22 км ад вытоку[3]). Вадазбор нізінны. Асноўны прыток — Рудзянецкі канал (злева). Выкарыстоўваецца для напаўнення сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка» і ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Флора правіць

Воды ракі насяляюць 50 відаў водарасцей[4].

Зноскі

Літаратура правіць