«НагУаль»беларускі псіха-фолк гурт. Выконвае песні на фанемнай гаворцы, якую вынайшаў лідар калектыву і нязменны ўдзельнік Леанід Паўлёнак, а таксама на рускай і беларускай мовах. Гурт утварыўся ў Мінску ў 2000 годзе[1].

нагУаль
Выступ гурта, 2015
Выступ гурта, 2015
Асноўная інфармацыя
Жанры псіхадэлічны фолк, фолк-рок, фолк-панк, этнічная музыка
Гады 2000-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская, руская, фанемная гаворка
Склад Леанід Паўлёнак, Канстанцін Калеснікаў, Наталля Мазэпіна, Віктар Паўлючэня, Андрэй Гарохаў, Ягор Квартальны, Мікіта Мяцельскі
Іншыя
праекты
Маланка Orchestra, Цирк Ману, Переходник
soundcloud.com/nagual-mu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 2000 годзе беларускі гітарыст Леанід Паўлёнак перабраўся ў Мінск з Наваполацка і разам з групай аднадумцаў стварыў «НагУаль» — музычны калектыў, які змешвае этнічную музыку (бліжэйшы тэрмін — «world music») з элементамі панку, ска і рок-н-ролу. Гурт выконвае песні на неіснуючай гаворцы, тэксты ўяўляюць набор выпадковых гукаў або слоў, запазычаных з розных моў свету. Сам Леанід Паўлёнак апісвае музыку «НагУаль» як «этнічны сюррэалізм».

За гады існавання калектыву яго ўдзельнікамі былі больш за 40 чалавек[2], сярод якіх Святлана Бень («Серебряная свадьба»), Ягор ЗабелаўGurzuf», «Егор Забелов Трио», «Серебряная свадьба»), Іван Жук («Наеховичи», «Станция МИР», «Умка и броневичок»), Віктар СямашкаКнязь Мышкин»), Ганна Шапашнікава, Марына Неўгень («Спасибо», «Хайле Туммс»), Марына Васілеўская («Серебряная свадьба»). У залежнасці ад праграмы і акустычнай прасторы склад «НагУаль» пастаянна змяняецца.

У 2005 годзе адбылася прэзентацыя другога альбома «У Земли под юбкой»[3].

У 2006 «НагУаль» сталі героямі тэлевізійнага праекта Дзмітрыя Дзіброва «ПроСВЕТ» на тэлеканале «Расія».

На цырымоніі ўзнагароджання лепшых рок-музыкантаў Беларусі «Рок-каранацыя 2006» група стала пераможцам у намінацыі «Пазітыўная музыка» (за альбом «У Земли под юбкой»).

У 2007 годзе Леанід Паўлёнак адышоў ад псіха-фолку і эксперыментаў з этнікай у бок больш меладычнай і танцавальнай музыкі. Так з'явіўся «Маланка Orchestra» — «першы ў Беларусі танцуючы аркестр»[4], у склад якога ўвайшлі музыкі «НагУаль» (Юрый Навуменка (кантрабас), Наталля Мазэпіна (скрыпка), Віталь Карабухін (валторна), Яўген Еўдакімчык (трамбон), Андрэй Чарнавокі (барабаны), Сяргей Сальнік (цымбалы). Музыку новага праекта можна апісаць як «яўрэйска-цыганскае ска з даданнем беларускіх фальклорных матываў»[5]. «Маланка Orchestra» выконваў песні не на выдуманай мове, а на рускай і беларускай.

У 2009 годзе на цырымоніі «Музычная прэмія Сталічнага Тэлебачання — 2009» (Беларусь) калектыў «Маланка Orchestra» перамог у намінацыі «Лепшая альтэрнатыўная група»[6].

Тым не менш музыкі працягнулі гастраляваць пад брэндам «НагУаль», уключаючы ў праграму як сольныя кампазіцыі Леаніда Паўлёнка, напісаныя для тэатральных пастановак, так і песні «Маланка Orchestra». У 2008 годзе канцэрты прайшлі ў Германіі, Польшчы, Літве, Францыі, Румыніі, Украіне, Малдове[7].

У 2013 годзе група «НагУаль» стала намінантам на Нацыянальную музычную прэмію тэлеканала СТБ у катэгорыі «Лепшы этна-фолк выканаўца (калектыў)»[8].

Леанід Паўлёнак цесна супрацоўнічае з тэатрам, піша музыку для кіно і анімацыі[9].

2014 — 2016

У лютым 2014 «НагУаль» прадставіў новы кліп на песню «Хакель Джакель», у аснове якой алюзія на «Корабль Дураков» Вячаслава Палуніна[10]. У тым жа годзе ўбачыў свет міні-альбом «Маладзік удалы».[11] Рэліз складаецца з пяці песень і ўключае кампазіцыю «Лимончики» з рэпертуару «Маланка Orchestra» на рускай мове, а таксама першую для групы песню на беларускай мове. У запісе альбома прынялі ўдзел 13 чалавек. Можна лічыць, што з гэтага моманту пад брэндам «НагУаль» аб'ядналіся ўсе папярэднія праекты Леаніда Паўлёнка[12][13].

У 2014 «НагУаль» дае сольныя і зборныя канцэрты ў Расіі і Беларусі, іх можна было ўбачыць на фестывалях «Men's Fest 2014» (Брэст, Беларусь), «Дружба Festival 2014» (хутар Шаблі, Беларусь)[14], «Mirum Music Fest 2015» (Мір, Беларусь)[15], «Brest Bike Fest 2015» (Брэст, Беларусь).

У 2015 годзе ўдзельнікі «НагУаль» з песняй «Индишь» з'явіліся ў тэлекасцінге 6 сезона ўкраінскай версіі шоў «Х-Фактар», дзе атрымалі падтрымку трох з чатырох суддзяў і магчымасць далейшага ўдзелу ў праекце, аднак на наступных этапах гурт не выступае.

Для праграмы тэлеканала АНТ «Легенды. Live» музыкі запісалі кавер-версіі на песні Гарыка Сукачова, ВІА «Верасы» і The Prodigy.

Вясной 2016 адбылася прэзентацыі новай песні «Вясёнка», у аснову якой пакладзены ўсходнеславянскі абрад гукання вясны[16].

Летам з абноўленай праграмай «НагУаль» выступіў у Расіі на міжнародным фэсце «Дзікая Мята» (в. Бунырова, Тульская вобласць)[17] і, у якасці хэдлайнера першага дня, «Мир Сибири» ў Шушэнскам, на поўдні Краснаярскага краю[18].

У чэрвені 2017 года на сайце інтэрнэт-лэйбла Пяршак гурт выдаў новы альбом «Землемер и Чипполино».[19]

Бягучы склад правіць

  • Паўлёнак Леанід — голас, гітара, народны барабан, тайская флейта, ёлкін нос, дзіцячы трамбон, акарына, саломка, чадская арфа, гляк, сапілка
  • Калеснікаў Канстанцін — бас-гітара
  • Мазэпіна Наталля — скрыпка, вакал
  • Паўлючэня Віктар — акардэён
  • Гарохаў Андрэй — барабаны
  • Квартальны Егор — вакал, укулеле, шэйкер, тамбурын, караталы, жабка

Сесійныя музыкі: правіць

  • Навуменка Юрый — кантрабас, вакал
  • Чарнавокі Андрэй — барабаны, вакал
  • Ладуцька Павел — гітара, вакал
  • Губанаў Арцём — конгі, гляк, шэйкер, народны барабан, шумавыя эфекты
  • Benjamine Cope — кларнэт, чароўная рура, вакал
  • Еўдакімчык Яўген — трамбон
  • Мяцельскі Мікіта — саксафон

Дыскаграфія правіць

  • 2002 — «Ощущения, забвение…»
  • 2005 — «У Земли под Юбкой»
  • 2005 — «Вершки-корешки»
  • 2009 — «Полесская хроника» (анталогія 2004—2008)
  • 2014 — «Маладзік удалы» (EP)[11]
  • 2017 — «Землемер и Чипполино»[19]

Відэакліпы правіць

  • 2003 — «Утешение Снегом», рэж. Дзяніс Маркін
  • 2004 — «У Земли под Юбкой», рэж. Ала Вольская
  • 2007 — «Маленький зелёный жук», рэж. Анатоль Вечар, Ганна Шапашнікава
  • 2007 — «Никодим играет с облаками», рэж. Леанід Паўлёнак
  • 2014 — «Хакель Джакель», рэж. Вячаслаў Багдановіч, Нюркіна Песня

Зноскі

  1. Васянин, Андрей. Не чеши елкин нос (руск.). «Российская газета» Союз. Беларусь-Россия - №538 (6) (16 лютага 2012). — Интервью с Леонидом Павлёнком. Праверана 30 верасня 2016.
  2. Замировская, Татьяна. «Все шли за мной в опорняк…» (руск.). «БелГазета» №15 (585) (16 красавіка 2007). — Интервью с основателями Bo Promo Group Александром Богдановым и Алексеем Кульпиным. Праверана 30 верасня 2016.
  3. Безкоровайный, Дмитрий. Фолк-модернизация под флагом новой формации (руск.). «БелГазета» №5 (473) (7 лютага 2005). — Группа «НагУаль» представила в Минске свой второй альбом. Праверана 30 верасня 2016.
  4. Ефременко, Анна. Заряд — разряд! Карнавальный микс от «Маланка Orchestra» (руск.). «Беларусь Сегодня» (6 жніўня 2009). Праверана 30 верасня 2016.
  5. Кривец, Наталия. Леонид Павленок вышел из лесу и сразу запел (руск.). Комсомольская правда (5 кастрычніка 2011). Праверана 30 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  6. Исаёнок, Светлана. Телеканал СТВ выбрал лучших белорусских исполнителей (руск.). TUT.BY (16 снежня 2009). — Результаты церемонии «Музыкальная премия Столичного Телевидения - 2009». Праверана 30 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  7. Белорусская группа «НагУаль» выступит с концертами в странах Европы (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (9 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 30 верасня 2016.
  8. Национальная музыкальная премия 2013 (руск.)(недаступная спасылка). СТВ (21 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2016. Праверана 30 верасня 2016.
  9. Пытлева, Катя. Шаманская музыка для детей. Кто пишет саундтреки к современным мультфильмам? (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 сакавіка 2013). — Интервью с Леонидом Павлёнком для «Видеоафиши». Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 30 верасня 2016.
  10. «НагУаль» сняли клип-аллюзию на полунинский «Корабль дураков» (руск.). Ultra-Music.COM (28 лютага 2014). Праверана 30 верасня 2016.
  11. а б "Нагуаль" представляет мини-альбом в стиле магического реализма (+слушать/+скачать) / Experty.by
  12. «НагУаль»: Форест-багна-евродэнс или атмосфера первородного безумия (руск.). Еврорадио.FM (12 снежня 2014). — Музыкальное интервью для Еврорадио.FM. Праверана 30 верасня 2016.
  13. Квартальный, Егор. Группа «НагУаль» меняет концепцию и готовит новый мини-альбом (руск.). Ultra-Music.COM (4 лістапада 2014). Праверана 30 верасня 2016.
  14. Мазаник, Александра. Дружественная атмосфера в полевых условиях: «Дружба Festival» в «Шаблі» или Побег из жареного Минска (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (4 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2016. Праверана 30 верасня 2016.
  15. «Mirum Music Festival 2015»: жара, нет алкоголю, измененный line-up, но позитив в целом (руск.). Telegraf.BY (10 жніўня 2015). Праверана 30 верасня 2016.
  16. «НагУаль». Гуканьне вясны на новы лад (бел.). Tuzin.FM (5 красавіка 2016). Праверана 30 верасня 2016.
  17. Официальная программа фестиваля «Дикая Мята 2016» (руск.)(недаступная спасылка). Mintmusic.RU. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2017. Праверана 30 верасня 2016.
  18. Гуггенхейм, Соня. В Шушенском прошёл этнический фестиваль «МИР Сибири» (руск.). «Московский комсомолец» в Красноярске (20 ліпеня 2014). Праверана 30 верасня 2016.
  19. а б "Нагуаль" выдаў першы за восем год альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by

Спасылкі правіць