Нагахвосткі, калембалы (Collembola) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.

Нагахвосткі

Isotoma habitus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Collembola Lubbock, 1870


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99237
NCBI  30001
EOL  336
FW  133900

Апісанне правіць

Даўжыня да 2, зрэдку да 10 мм. Разнастайныя па форме і афарбоўцы цела. Вочы з 1—8 фасетак, у некаторых (глебавыя формы) адсутнічаюць. Вусікі 4—6-членікавыя. Брушка сегментаванае (да 6 сегментаў), заканчваецца скакальнай вілкай. Ротавыя органы грызучыя, колюча-сысучыя.

Пашырэнне правіць

Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваюць каля 3,5 тыс. відаў.

Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай (імхі тундры і тайгі, стэпы, лугі) і трапічнай зонах. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі сямействаў аніхіўрыд (Onychiuridae), бязвусікавых, гіпагаструрыд (Hypogastruridae), ізатамід (Isotomidae), смінтур (Sminthuridae), энтамабрыід (Entomobryidae); найбольш пашыраны нагахвостка вадзяная (Podura aquatica), ізатома зялёная (Isotoma viridis) і інш. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, на водных раслінах, паверхневай плеўцы стаячых вод, у гнёздах птушак і інш.

Асаблівасці біялогіі правіць

Сапрафагі, фітафагі, драпежнікі. Некаторыя віды жыццяздольныя пры нізкай тэмпературы, могуць трапляцца на снезе ў вялікай колькасці, што надае яго паверхні афарбоўку. Глебаўтваральнікі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць