Наготкі

род раслін

Наготкі[3], або Календула[4] (Caléndula) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Наготкі

Наготкі лекавыя (Calendula officinalis).
Агульны выгляд квітнеючых раслін.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calendula L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36908
NCBI  41495
EOL  59414
IPNI  8032-1

Апісанне правіць

Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце простае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі жоўтыя або аранжавыя ў кошыках на доўгіх адзіночных кветаносах.

Пашырэнне правіць

Прадстаўнікі роду растуць у Міжземнамор’і, Заходняй Еўропе і Пярэдняй Азіі.

Выкарыстанне правіць

Некаторыя віды, напрыклад, календула лекавая, або наготкі лекавыя (Calendula officinalis)[5], належаць да ліку найбольш папулярных дэкаратыўных раслін.

Кветкі наготак утрымліваюць караціноіды, флаваноіды.

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Наготкі, Календула ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.117
  5. Назва Календула лекавая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Календула: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)