Надзея Віктараўна Траян

Надзея Віктараўна Траян (24 кастрычніка 1921, Дрыса — 7 верасня 2011, Масква[1]) — савецкая разведчыца і медыцынская сястра партызанскага атрада «Бура», Герой Савецкага Саюза (1943).

Надзея Віктараўна Траян
Род дзейнасці выведнік, урач-хірург
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1921(1921-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2011(2011-09-07) (89 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Васіль Ігнатавіч Карацееў[d]
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Дружбы народаў

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і служачага. Скончыла 10 класаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай фашысцкімі войскамі, удзельнічала ў рабоце падпольнай арганізацыі ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці. Члены падпольнай камсамольскай арганізацыі, створанай на торфазаводе, збіралі разведдадзеныя аб праціўніку, папаўнялі шэрагі партызан, аказвалі дапамогу іх сем’ям, пісалі і расклейвалі ўлёткі. З ліпеня 1942 г. была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў «Сталінская пяцёрка» (камандзір М. Васіленка), «Бура» (камандзір М. Скаромнік), брыгады «Дзядзі Колі» (камандзір — Герой Савецкага Саюза П. Р. Лапацін) у Мінскай вобласці. Удзельнічала ў аперацыях па падрыве мастоў, нападзенні на варожыя абозы, не раз ўступала ў бой з карнікамі. Па заданні арганізацыі прыняла ўдзел разам з М. Б. Осіпавай і А. Р. Мазанік ў падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнні фашысцкага гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубе. Аб гэтым подзвігу савецкіх партызан расказана ў мастацкім фільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» («Беларусьфільм»).

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1209) Надзеі Віктараўне Траян прысвоена 29 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Пасля вайны ў 1947 годзе скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Працавала дырэктарам НДІ санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя СССР, дацэнтам кафедры хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Была членам прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны, членам Камітэта абароны міру, старшынёй выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР, членам Савета міжнароднай Федэрацыі змагароў супраціву, сустаршынёй Міжнароднай арганізацыі санітарнай асветы.

Жыла ў Маскве.

Кандыдат медыцынскіх навук, старшы лейтэнант медыцынскай службы запасу.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць