Надзея Рыгораўна Грэкава

Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР[2].

Надзея Рыгораўна Грэкава
Сцяг Міністр харчовай прамысловасці БССР
1947 — 1949
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Самуіл Касцюк
Пераемнік ?
Сцяг1-ы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
25 ліпеня 1938 — 12 сакавіка 1947
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Васіль Казлоў
Сцяг 3-ці сакратар ЦК КП(б)Б
25 ліпеня 1938 — 22 снежня 1940
Папярэднік Марк Рэпінскі
Пераемнік Рыгор Эйдзінаў
Нараджэнне 17 верасня 1910(1910-09-17)
Смерць 6 студзеня 2001(2001-01-06) (90 гадоў)
Месца пахавання
Муж Міхаіл Сяргеевіч Малінін
Партыя ВКП(б)-КПСС з 1932 года
Адукацыя
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера камунізм[1] і палітыка[1]
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванадцаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[2][3], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі.

Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)[2][4]. Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год з’яўлялася членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б).

З 1937 года — загадчык аддзела, у 19381940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. У 19431946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[2][5].

З 1953 года жыла ў Маскве.

Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[6].

Сям’я правіць

Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.

Змены ў беларускі правапіс правіць

Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:

- Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў. [7]

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Іменем Н. Грэкавай названы парк у Мінску[8], у якім усталяваны мемарыяльны знак[9]. Кінастудыяй «Беларусьфільм» створаны дакументальны фільм «Два жыцця Надзеі Грэкавай» (2016).

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 сакавіка 2023.
  2. а б в г д Грекова Надежда Григорьева // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  3. Яніна Станіславаўна Мазурава Участие женщин в социалистической индустриализации страны
  4. Наталья Степуро. Надежда и опора. «Рэспублiка» (недаступная спасылка)
  5. Грекова Надежда Григорьевна [17.09.1910]. az-libr.ru.
  6. ГРЕКОВА (Грекова-Малинина) Надежда Григорьевна (1910 – 2001). moscow-tombs.ru.
  7. Аўген Калубовіч. Якуб Колас і Янка Купала. Крокі гісторыі. Мінск, 1993.. knihi.com.
  8. Новые названия на карте Минска(недаступная спасылка)
  9. Мемориальный знак Надежде Григорьевне Грековой(недаступная спасылка)

Літаратура правіць