«Над ракой Арэсай» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў маі 1933 года ў Мінску і ў камуне імя БВА. Упершыню апублікаваная 2930 чэрвеня 1933 года ў Мінску ў газеце «Звязда». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.[1]

«Над ракой Арэсай»
Выданне
Жанр паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання май 1933
Дата першай публікацыі 2930 чэрвеня 1933
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Гісторыя стварэння правіць

Асновай для стварэння паэмы паслужылі шматлікія паездкі Купалы па калгасах, саўгасах, новабудоўлях, наведванне камуны і саўгасу, заснаваных на Мар’інскіх балотах у Любанскім раёне Мінскай вобласці недалёк ад ракі Арэсы. Асушэнне балот у 1930-я гады ўспрымалася як глыбока рэвалюцыйная з'ява. Правобразамі герояў паэмы былі рэальныя асобы, паэт нават не змяняў іх прозвішчы. Разам з тым паэма не з'яўляецца фатаграфіяй фактаў: Купала надаў паэтычным карцінам і вобразам характар шырокіх мастацкіх абагульненняў[1].

Апісанне правіць

Жанр твору — паэтычны рэпартаж, грамадзянска-публіцыстычная лірыка. Паэме ўласцівыя гераічны патас і рамантычнае гучанне. Галоўная ідэя твору — сцвярджэнне ўсепераможнаае сілы свабоднае працы. Канфлікт паэмы — тыповы канфлікт суворага, гераічнага часу — вынікае з таго, што некалькі камунараў не захацелі быць як усе і паставілі прыватныя інтарэсы вышэй за грамадскія.[1]

Паэме ўласцівы лёгкі, зменлівы рытм, багацце інтанацыйнага малюнку, песенная яснасць, прастата паэтычнае думкі.[1]

Пераклады і мастацкія ўвасабленні правіць

Паэма перакладалася на шматлікія замежныя мовы: башкірскую (М. Сюндзюкле), ідыш (З. Аксельрод), кітайскую (Ду Чэн Нань), латышскую (А. Баладыс, Ю. Ванаг), літоўскую (В. Бложа, А. Жукаўскас, Ф. Садайніс), польскую (Я. Маўшынская, К. Яворскі), рускую (С. Гарадзецкі, М. Ісакоўскі, М. Святлоў), румынскую (С. Дэлчу), украінскую (А. Малышка, Т. Масенка, М. Цярэшчанка), французскую (Л. Арагон). Аднайменную кантату напісаў М. Аладаў. Ілюстравалі паэму М. Бельскі, І. Давідовіч, А. Кашкурэвіч, Л. Лейтман, Б. Малкін, С. Раманаў, М. Рыжыкаў, І. Стасевіч, А. Тычына, В. Шаранговіч, Я. Чарняцін.[1]

Зноскі

  1. а б в г д І. Навуменка Над ракой Арэсай (паэма) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 425—426.

Літаратура правіць