Назад у будучыню

фільм
Гэты артыкул пра першы фільм трылогіі «Назад у будучыню». Пра саму трылогію і франшызу гл. Назад у будучыню (франшыза)

«Наза́д у бу́дучыню» (англ.: Back to the Future) — амерыканскі фантастычны фільм рэжысёра Роберта Земекіса 1985 года. Сцэнарый напісалі Земекіс і Боб Гейл, выканаўчыя прадзюсары — Стывен Спілберг, Фрэнк Маршал[en] і Кэтлін Кенэдзі[en]. Галоўныя ролі выканалі Майкл Джэй Фокс, Крыстафер Лойд, Ліа Томпсан, Крыспін Гловер і Томас Фрэнсіс Уілсан. Па сюжэце, падлетак Марці Мак-Флай выпадкова трапляе з 1985 у 1955 год, дзе перашкаджае знаёмству сваіх юных бацькоў.

Назад у будучынюM:
англ.: Back to the Future
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], прыгодніцкі фільм, кінакамедыя, моладзевы фільм[d], фільм пра падарожжа ў часе[d], кінафантастыка і камедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Amblin Entertainment[d] і Universal Studios
Працягласць 92 хв.
Бюджэт каля 19 000 000 $[5]
Зборы 212 836 762 $[6] і 383 336 762 $[6]
Краіна
Мова англійская
Год 3 ліпеня 1985[1], 18 снежня 1985[2], 30 кастрычніка 1985 і 3 кастрычніка 1985[3]
Наступны фільм Назад у будучыню 2
IMDb ID 0088763
Афіцыйны сайт (англ.)(ісп.)(італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм стаў самым паспяховым фільмам года, сабраўшы больш за 380 мільёнаў долараў па ўсім свеце[7] і атрымаўшы мноства станоўчых водгукаў крытыкаў. Таксама ён атрымаў прэмію Х’юга за найлепшую пастаноўку і прэмію Сатурн за найлепшы фантастычны фільм, а таксама Оскар, Залаты глобус і BAFTA.

З гадамі фільм атрымаў культавы статут і стаў адным з найвялікшых прадстаўнікоў кінематографа 1980-х гадоў. У 2007 годзе Бібліятэка Кангрэса ЗША выбрала гэты фільм для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў[8], а ў чэрвені 2008 года Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў яго на 10-е месца ў спісе найлепшых карцін у жанры навуковай фантастыкі[9]. Фільм паклаў пачатак трылогіі «Назад у будучыню», якая ўключае «Назад у будучыню 2» (1989) і «Назад у будучыню 3» (1990), і франшызы, у якую ўвайшлі мультыплікацыйны серыял, камп’ютарныя і настольныя гульні, атракцыёны, коміксы, дакументальныя фільмы і інш. У 2020 годзе ў Лондане адбылася прэм’ера тэатральнага мюзікла паводле першага фільма[10].

Станам на люты 2024 года фільм займаў 30 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт правіць

1985 год правіць

Марці Мак-Флай — звычайны семнаццацігадовы амерыканскі юнак, які жыве ў 1985 годзе ў нешчаслівай сям’і Мак-Флаяў у мястэчку Хіл-Вэлі (штат Каліфорнія). Яго бацька Джордж увесь час зносіць здзекі і насмешкі свайго шэфа Біфа Танэна, а маці Ларэйн — алкагалічка з залішняй вагай, яго брат Дэйв працуе на нізкааплатнай працы, а сястра Лінда ніяк не можа знайсці сабе кавалера. Раніцай 25 кастрычніка 1985 года Марці па дарозе ў школу заходзіць дадому да свайго сябра-навукоўца, доктара Эмета Браўна па мянушцы Док, але не застае яго. Док тэлефануе Марці і просіць сустрэцца ў 1:15 ночы на аўтастаянцы ля гандлёвага цэнтра «Дзве хвоі», каб паказаць яму нешта дзіўнае. У гэты момант усе гадзіннікі ў доме Дока пачынаюць сінхронна званіць. Пачуўшы звон, Док радуецца, бо яго эксперымент паспяхова скончыўся і зараз усе яго гадзіннікі адстаюць роўна на 25 хвілін. Марці разумее, што спазняецца, развітваецца з докам і на скейтбордзе, чапляючыся за бамперы машын, хутка дабіраецца да школы.

У школе Марці сустракае сваю сяброўку Джэніфер. Яны пападаюцца на вочы дырэктару Стрыкленду, які выпісвае квітанцыю за спазненне абодвум. Стрыкленд нагадвае Марці пра тое, што яго бацька заўсёды быў няўдачнікам і яго таксама чакае такая доля. Пасля заняткаў Марці і яго музычны калектыў праходзяць праслухоўванне, але музычная камісія не прымае яго музыку. Джэніфер раіць яму не перажываць і працягваць рэпеціраваць. У гэты момант нейкая жанчына, якая збірае ахвяраванні на захаванне гадзінніка на будынку суда, дае Марці лістоўку. На лістоўцы напісана, што гэты гадзіннік ужо 30 гадоў знаходзіцца ў непрацоўным стане пасля ўдару маланкі.

Плануючы паездку на выходныя на пікнік з Джэніфер, Марці спадзяецца ўзяць машыну бацькі. Але калі ўвечары ён вяртаецца дадому, высвятляецца, што машыну пазычыў і разбіў Біф Танэн, былы аднакласнік, а цяпер бос яго бацькі Джорджа. За вячэрай маці Марці, Ларэйн, спрабуе быць узорам цноты і добрых манер, крытыкуе Джэніфер, сцвярджаючы, што яна ніколі не бегала за хлопцамі. Ларэйн распавядае гісторыю сваёй сустрэчы з Джорджам, калі яго збіла машына яе бацькі. Тады яна пашкадавала яго і пагадзілася пайсці з ім на школьны баль.

Марці сустракаецца з Докам, як і планавалася. Той дэманструе свайму юнаму сябру DeLorean DMC-12, мадыфікаваны ім пад машыну часу. Яна працуе пры дапамозе плутонію, які генерыруе 1,21 ГВт для ўстройства, якое Док назваў «кандэнсатарам патоку». Док тлумачыць, што для перамяшчэння ў часе неабходна дасягнуць хуткасці 88 міль у гадзіну (142 км/г). Пасадзіўшы свайго сабаку Эйнштэйна ў машыну, ён адпраўляе яго ў будучыню роўна на адну хвіліну. Сабака паспяхова вяртаецца. Дэманструючы магчымасці машыны, Док выстаўляе на прыборнай панэлі 5 лістапада 1955 года — дзень, калі яму прыйшла ў галаву ідэя «кандэнсатара патоку». Затым Док дзеліцца на відэакамеру сваімі планамі адносна падарожжа на 25 гадоў наперад (у 2010 год). Аднак у гэты момант Браўн заўважае, што да аўтастаянкі набліжаецца мікрааўтобус з лівійскімі тэрарыстамі, у якіх ён падманам атрымаў плутоній для машыны часу, калі тыя замовілі ў яго бомбу. Марці ратуецца, скокнуўшы ў DeLorean, аднак на яго вачах адзін з тэрарыстаў расстрэльвае Дока ва ўпор з аўтамата. Тэрарысты пускаюцца ў пагоню за Марці, і адзін з іх ужо збіраецца падарваць DeLorean з гранатамёта, але ў гэты момант Марці дасягае хуткасці 88 міль у гадзіну і знікае, перамясціўшыся ў 1955 год.

1955 год правіць

Перамясціўшыся ў часе, Марці аказваецца на ферме Пібадзі (на месцы якой пазней з’явіцца гандлёвы цэнтр «Дзве хвоі») і яго машына на поўнай хуткасці ўлятае ў хлеў. Гаспадары прачынаюцца ад шуму і бягуць да хлява. З-за супрацьрадыяцыйнага касцюма, які Мак-Флай надзеў, калі дапамагаў Доку запраўляць машыну плутоніем, сям’я фермера прымае Марці за іншапланецяніна, а DeLorean — за касмічны карабель. Ратуючыся на машыне ад раз’юшанага гаспадара, узброенага стрэльбай, Марці ненаўмысна збівае адну з двух соснаў каля дома фермера (пасля ў будучыні гандлёвы цэнтр будзе названы ўжо «Адзінокая хвоя»). Вырашыўшы, што ўсё гэта толькі кашмарны сон, Марці едзе дадому, але выяўляе, што раён, у якім ён жыве (дакладней, будзе жыць), яшчэ нават не забудаваны. Марці хавае машыну за рэкламным шчытом новага раёна і адпраўляецца ў горад пешшу.

У горадзе Марці канчаткова пераконваецца, што патрапіў у 1955 год, убачыўшы дату ў газеце. Затым ён заходзіць у кафэ, дзе сустракае свайго бацьку Джорджа, а таксама Біфа і яго банду. Сочачы за Джорджам, Марці назірае, як той, узлезшы на дрэва, падглядвае ў бінокль за Ларэйн, якая дома пераапранаецца. Нечакана Джордж, сарваўшыся, падае прама на дарогу пад аўтамабіль бацькі Ларэйн. Марці, спрабуючы выратаваць Джорджа, прымае ўдар на сябе. Ачуўшыся, Марці бачыць Ларэйн, юную і стройную, якая з першага погляду ўлюбляецца ў яго. Яна памылкова называе яго Кельвінам Кляйнам, таму што гэтае імя напісана ў Марці на трусах. Марці адхінаецца ад яе прыставанняў і, паабедаўшы з сям’ёй Бэйнс, адпраўляецца на пошукі Дока Браўна.

Марці шукае Дока па адрасе з даведніка, запэўнівае яго, што прыбыў з будучыні, і просіць дапамагчы вярнуцца ў 1985 год. Док тлумачыць, што плутоній, неабходны для стварэння магутнасці ў 1,21 ГВт, у пяцідзясятыя гады – вялікая рэдкасць, і замяніць яго можа хіба што разрад маланкі. Марці згадвае пра лістоўку з будучыні, у якой гаварылася, што маланка ўдарыць у гадзіннік на будынку суда ў наступную суботу, 12 лістапада, роўна ў 22:04. Эмет Браўн бярэ на сябе задачу вярнуць падлетка назад у будучыню і папярэджвае: каб не парушыць прасторава-часавы кантынуум, Марці не павінен ні з кім мець зносіны. Аднак Марці ўжо змяніў ход гісторыі, памяшаўшы знаёмству сваіх бацькоў. І цяпер, на думку Дока, ён у што б там ні стала абавязаны звесці іх, інакш папросту знікне з быцця. Марці ўспамінае, што ў яго з сабой сямейная фатаграфія 1984 года, на якой ён разам з братам Дэйвам і сястрой Ліндай. З жахам выявіўшы, што ў Дэйва на здымку адсутнічае галава, ён разумее, што Док мае рацыю.

Увесь тыдзень Марці ўзмоцнена спрабуе звесці разам Джорджа і Ларэйн, але ў яго нічога не выходзіць — маці толькі ўлюбляецца ў Марці ўсё мацней, а Джорджа папросту ігнаруе. Усяму віной нерашучасць Джорджа і яго страх перад Біфам Танэнам, яго галоўным сапернікам. Ведаючы слабасць Джорджа да навуковай фантастыкі, Марці з’яўляецца да яго ўначы ў супрацьрадыяцыйным касцюме, і, улучыўшы музыку Van Halen і прадставіўшыся прышэльцам Дартам Вэйдэрам з планеты Вулкан, патрабуе, каб Джордж запрасіў Ларэйн на вячэрні школьны баль, пагражаючы ў адваротным выпадку «расплавіць мазгі».

Тым часам Док распрацоўвае план, дзякуючы якому Марці зможа вярнуцца ў 1985 год. Сутнасць гэтага плана заключаецца ў наступным: Да громаадвода, які стаіць на даху будынка з гадзіннікам, яны далучаць прамысловыя кабелі, якія затым працягнуць да двух ліхтарных слупоў паабапал праезнай часткі. На дах машыны часу будзе ўстаноўлена штанга для прыёму разраду маланкі. Машына з Марці, якая стаіць на стартавай пазіцыі, пасля званка будзільніка пачне разганяцца да патрэбнай хуткасці. І калі ў 22:04 маланка ўдарыць у громаадвод, выведзе са строю гадзіннік і пройдзе па кабелях, а штанга машыны зачэпіцца за іх, разрад патрапіць прама ў кандэнсатар патоку, што прывядзе да перамяшчэння ў часе.

Джордж жа спрабуе запрасіць Ларэйн, але яму перашкаджае Біф. Марці ўмешваецца, хуліган і яго сябры гоняцца за ім і трапляюць у кучу гною. Біф, публічна ўніжаны, абяцае адпомсціць. Уражаная тым як Марці справіўся з Біфам, Ларэйн сама запрашае Марці на баль. Тады Марці распрацоўвае план, згодна з якім Джордж павінен «выратаваць» Ларэйн ад сексуальных дамаганняў, якія Марці ўчыніць у машыне, калі яны з Ларэйн прыедуць на баль. Аднак у вырашальны момант заяўляецца п’яны Біф, выцягвае Марці з аўтамабіля і пачынае актыўна прыставаць да Ларэйн. Банда Біфа, схапіўшы Марці, засунула яго ў багажнік іншай машыны. Дзейнічаючы па плане, Джордж адчыняе дзверы аўтамабіля, але замест Марці бачыць у машыне Біфа. Аднак Джордж ужо не жадае адступаць. Узлаваны Біф заломвае яму руку, але Джордж, праявіўшы рашучасць, наносіць Біфу паражаючы ўдар кулаком вольнай рукі ў сківіцу, з-за чаго той губляе прытомнасць.

Марці ж аказваецца замкнёным у багажніку машыны, якая належыць той самай групе, пад музыку якой яго бацькі ўпершыню пацалаваліся. Спрабуючы вызваліць Марці з багажніка, гітарыст гурта Марвін Беры пашкоджвае руку. Марці згаджаецца ненадоўга падмяніць яго, але падчас выступу заўважае, як яго брат і сястра знікаюць з сямейнай фатаграфіі. Ён ужо адчувае, як яго ўласная рука пачынае знікаць, але ў гэты момант Ларэйн і Джордж цалуюцца. Марці прыходзіць у сябе, а на фатаграфію вяртаюцца ўсе сваякі. Затым Марці просяць сыграць што-небудзь, і ён грае песню Чака Беры. У канцы свайго выступу Марці прадстаўляе новы стыль музыкі, які павінен быў з’явіцца толькі праз некалькі гадоў. Марвін Беры тэлефануе свайму стрыечнаму брату Чаку і праз тэлефонную трубку дае таму паслухаць кампазіцыю, якая ўразіла яго. Скончыўшы выступленне, Марці развітваецца з Ларэйн і Джорджам, але абяцае, што яны яшчэ сустрэнуцца. Ларэйн вырашае, што калі ў яе будзе сын, яна назаве яго Марці.

Незадоўга да гэтага Марці напісаў ліст Доку, каб папярэдзіць яго аб нападзе тэрарыстаў. Аднак абураны Док рве ліст, не чытаючы, баючыся змяніць сваю будучыню не ў лепшы бок.

Перад вяртаннем назад у будучыню ўзнікаюць перашкоды: то з-за навальніцы кабель абрываецца, і таму Доку прыходзіцца караскацца па будынку суда, ледзь не падаючы, а потым спешна рамантаваць абарваны кантакт; то DeLorean адразу не заводзіцца. Марці не паспявае папярэдзіць яго аб тэрарыстах, але разумее, што можа вярнуцца ў 1985 раней, чым з’ехаў і таму выстаўляе таймер на адзінаццаць хвілін раней. У апошні момант Доку атрымоўваецца ўсё выправіць, і роўна ў 22:04 Марці паспяхова перамяшчаецца ў 1985 год.

1985 год правіць

Выставіўшы таймер на адзінаццаць хвілін раней, Марці прыбывае ў свой год, але ўсё роўна не паспявае прадухіліць расстрэл Дока. Аплакваючы даўняга сябра, ён заўважае, што той ачуўся. Док паказвае Марці бронекамізэльку і склеены з кавалачкаў ліст і кажа, што ўсё ж прачытаў яго і паспеў падрыхтавацца. Док падвозіць Марці дадому, а сам адпраўляецца ў будучыню в 2015 год.

Вярнуўшыся дадому, Марці засынае, а раніцай бачыць істотныя змены ў жыцці сваёй сям’і. У яго брата Дэйва прэстыжная праца, сястра Лінда карыстаецца папулярнасцю, Ларэйн выдатна выглядае, Джордж стаў упэўненым у сабе пісьменнікам навуковай фантастыкі, а Біф ператварыўся ў мыйшчыка машын, які працуе на сям’ю Мак-Флаеў.

У той час як Марці і Джэніфер сустракаюцца каля гаража, дзе Марці з захапленнем разглядае сваю новую машыну, з’яўляецца Док з будучыні. Ён прымушае і Джэніфер, і Марці адправіцца з ім у будучыню (у 2015 год), каб прадухіліць нейкія страшныя падзеі з жыцця іх дзяцей. Яны садзяцца ў машыну часу, якая ўзлятае і знікае з сучаснасці.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Майкл Джэй Фокс Марці Мак-Флай Марці Мак-Флай
Крыстафер Лойд Эмет «Док» Браўн Эмет «Док» Браўн
Ліа Томпсан Ларэйн Бэйнс Ларэйн Бэйнс
Крыспін Гловер Джордж Мак-Флай Джордж Мак-Флай
Томас Фрэнсіс Уілсан Біф Танэн Біф Танэн
Клаўдзія Уэлс Джэніфер Паркер Джэніфер Паркер
Марк Мак-Клур Дэйв Мак-Флай Дэйв Мак-Флай
Вэндзі Джо Спербер Лінда Мак-Флай Лінда Мак-Флай

Зноскі правіць

  1. Box Office Mojo — 1999.
  2. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=6913&type=MOVIE&iv=Basic
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  4. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. http://boxofficemojo.com/movies/?id=backtothefuture.htm Праверана 10 кастрычніка 2013.
  6. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
  7. Top 1985 Movies At The Worldwide Box Office. The Numbers. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 30 верасня 2020.
  8. National Film Registry 2007, Films Selected For The 2007 National Film Registry. loc.gov. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2008. Праверана 4 лютага 2008.
  9. AFI Crowns Top 10 Films In 10 Classic Genres. ComingSoon.net (17 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2008. Праверана 18 чэрвеня 2008.
  10. Back To The Future Musical Announced. BBC News Online (31 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2014. Праверана 30 верасня 2020.

Спасылкі правіць