Назе́ма (Nosema) — род прасцейшых групы мікраспарыдый.

Назема
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nosema Nägeli (1857)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  46195
EOL  47152714

Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ўсюды. Спецыфічныя ўнутрыклетачныя паразіты жывёл (пераважна членістаногіх) і чалавека. Напрыклад, назема пчаліная (Nosema apis) выклікае назематоз дарослых пчол і некаторых чмялёў, паразітуе пераважна ў сярэдняй кішцы і мальпігіевых сасудах насякомых.

Споры даўжынй 3—7 мкм, прадаўгаватыя, з моцнай абалонкай, змяшчаюць двух’ядзерны амёбаладобны зародак і жыгучую капсулу са спіральнай трубчастай ніццю. Пасля заглынання споры гаспадаром зародак трапляе ў клетку кішэчнага эпітэлію і шматразова дзеліцца з утварэннем ланцужкоў аднаядзерных клетак (могуць разносіцца па арганізме з крывёю), потым двух’ядзерных клетах і слор, якія выводзяцца з экскрэментамі.

Літаратура правіць