Найдзен Вылчаў (балг.: Найден Станев Вълчев; 30 жніўня 1927, в. Брастніца  (балг.), Ловечская вобласць, Балгарыя) — балгарскі паэт, публіцыст і перакладчык[1].

Найдзен Вылчаў
балг.: Найден Станев Вълчев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 жніўня 1927(1927-08-30) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар
Мова твораў балгарская
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія ордэн «Кірыл і Мяфодзій»

Біяграфія правіць

Пасля атрымання пачатковай адукацыі ў родным сяле, скончыў гімназію ў Плевене і юрыдычны ўніверсітэт Сафійскага ўніверсітэта ў 1951 годзе.

У 1954—1955 быў рэдактарам часопіса «Български воин» і газеты «Народна армия», 1956—1983 — у часопісе «Септември», 1983—1988 — у часопісе «Съвременник  (балг.)»; 1988—1989 рэдактар часопіса «Дарители». Дыпламат з 1996 па 1997. Прэзідэнт Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі  (балг.) з 1989 па 1991 год.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў у апошнім класе Плевенскай мужчынскай гімназіі. Яго першы зборнік вершаў «На южната граница» 1953 з'яўляецца зборнікам вершаў салдата трохгадовай тэрміновай службы ў аддалённым невялікім гарнізоне. На працягу наступных дзесяцігоддзяў з'яўляюцца дваццаць кніг вершаў: «Малка повест» 1954, «Пъстра палитра» 1960, «Северна светлина» 1965, «Лунапарк» 1970, «Синьо цвете, влак, жена» 1975, «Златен август» 1977, «Написано на кленов лист» 1984, «Гигантски слалом» 1986, «Младата луна и старата луна» 2001, «Рай за грешни» 2003.

Пісаў для дзяцей пад псеўданімам Чык Чырык (балг.: Чик Чирик): «Българска земя» 1963, «Звъни, звънче» 1968, «Фото Есперанто» 1983, «Жълъдче със шапка» 2004.

У сваіх творах адлюстроўвае мінулае і сучаснае Балгарыі, прыгажосць роднай зямлі, сяброўства з Савецкім Саюзам. Для паэзіі Найдзена Вылчава характэрны душэўнасць, чысціня эмацыйнай атмасферы, блізкасць да фальклорна-песенных матываў[1].

На словы Н. Вылчава кампазітарамі С. Абраценавым  (балг.), Л. Піпковым  (балг.), П. Куцевым  (балг.), К. Іліевым  (балг.), Т. Паповым  (балг.), Ё. Цанковым  (балг.), П. Ступелам  (балг.), А. Баяджыевым  (балг.), Э. Георгіевым  (балг.), Т. Русевым  (балг.), М. Шчэравым  (балг.) былі напісаны песні, у тым ліку «Борба за мир», «Голяма песен», «Младежки марш», «Тиха вечер», «Аз те чаках», «Ние сме на всеки километър», «Кажи коя е тъмната жена», «Синя вечер», «Някога, но не сега».

Аўтар тэксту песні «Една българска роза» ў выкананні Пашы Хрыстовай  (руск.) на музыку Дзімітра Вылчава.

Публіцыстычная дзейнасць правіць

У чатырох кнігах «Попътни срещи» выпушчаныя Н. Вылчавым з 2007 па 2010, увайшлі біяграфічныя нарысы пра такіх постацей, як Елісавета Багряна  (руск.), Нікола Фурнаджыеў  (руск.), Панча Хараланаў Уладзігераў  (руск.), Ангел Каралійчаў  (балг.), Хрыста Радзеўскі  (балг.), Дзімітр Дзімаў  (балг.), Дзімітр Талеў  (руск.), Дзімча Дзебялянаў  (руск.), Мікалай Ліліеў  (руск.), Георгій Райчаў  (балг.), Эліяс Канеці, Рыгор Цамблак, Орлін Васілеў  (балг.), Ламар  (балг.), А. Пушкін, А. Міцкевіч, М. Лермантаў, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, М. Шагал, Н. Гянджэві, В. Быкаў, С. Ясенін, М. Святлоў і іншых.

Пераклады правіць

Пераклаў шмат вершаў славянскіх паэтаў. З рускай мовы перекладаў творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, К. Сіманава, С. Арлова  (руск.), У. Сакалова  (руск.), Я. Еўтушэнкі, І. Бродскага, Ю. Друнінай  (руск.), Р. Раждзественскага, Б. Слуцкага  (руск.), Б. Ахмадулінай  (руск.), акрамя гэтага перакладаў паэтаў Прыбалтыкі і Прыкаўказзя.

З беларускай мовы перакладаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, В. Віткі, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага і іншых[1], таксама перакладаў некалькі аповесцяў В. Быкава.

На беларускую мову творы Найдзена Вылчава перакладалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін[2].

Бібліяграфія правіць

  • Бел. пер. — Белая чайка. — Мн., 1968
  • Беларуската моя тетрадка : избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, 2000

Узнагароды правіць

Ён быў узнагароджаны нацыянальнай узнагародай Дзімча Дзебелянава, прызамі Саюза балгарскіх пісьменнікаў  (балг.) і Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі, высокімі расійскімі і беларускімі ўзнагародамі, адмечаны на фестывалі Залаты Арфей  (руск.).

З урадавых узнагарод Балгарыі атрымаў другі па значнасці ў краіне Ордэн Кірыла і Мяфодзія  (руск.).

Зноскі

  1. а б в Найден Вылчев // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура правіць

  • Вылчаў Найдан Станеў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 181. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Гілевіч Н. Верныя вялікім запаветам — Мн., 1977

Спасылкі правіць