Накуру (горад)

горад у Кеніі

Наку́ру (суахілі: Nakuru) — горад у правінцыі Рыфт-Вэлі ў Кеніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва (2009 г.) - 307 990 чал.[1]

Горад
Накуру
Nakuru
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1904
Першая згадка
Вышыня цэнтра
1952 м
Афіцыйная мова
суахілі
Насельніцтва
307990 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
051
Накуру на карце Кеніі
Кенія
Накуру (горад)
Накуру (горад) (Кенія)
Накуру (горад)

Гісторыя правіць

Горад Накуру быў заснаваны ў 1904 г. як чыгуначная станцыя на лініі Мамбаса - Кампала. З мовы масаяў, якія насялялі гэтыя землі да канца XIX ст., слова Nakurru перакладаецца як "пыльнае месца". Горад хутка рос дзякуючы перасяленню прадстаўнікоў розных плямёнаў Кеніі. Гэтаму таксама садзейнічалі ўрадлівыя глебы, а таксама адносна ўмераны клімат высакагор'я. З 1960-ых гг. пачаў развівацца турызм.

У наш час Накуру з'яўляецца адным з самых буйных гарадоў Кеніі. Але яго далейшае пашырэнне выклікае занепакоенасць у эколагаў, паколькі ён знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да возера Накуру, уключанага ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка правіць

Галоўнай галіной эканомікі застаецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама перапрацоўка прадуктаў земляробства. Характэрна, што большасць гараджан так або інакш далучаныя да вытворчасці харчу. Многія маюць палеткі або ў рысе горада, або каля яго. Вырошчваюць гародніну, каву, пшаніцу, ячмень, бульбу, бавоўну, сою і г. д.

Важнымі галінамі таксама з'яўляюцца тэкстыльная прамысловасць, абслугоўванне турыстаў, гандаль, рамяство, транспарт.

Адукацыя правіць

Горад Накуру — адзін з галоўных адукацыйных цэнтраў Кеніі. Тут працуюць буйны ўніверсітэт Эгертан, прыватны ўніверсітэт Кабарак, размешчана некалькі даследчых інстытутаў.

Зноскі

  1. NAKURU COUNTY Архівавана 23 лютага 2013.

Спасылкі правіць