Нані

партугальскі футбаліст

Луі́ш Ка́рлуш Алме́йда да Ку́нья (парт.: Luís Carlos Almeida da Cunha; нар. 17 лістапада 1986, Прая, Каба-Вердэ), больш вядомы як Нані (парт.: Nani) — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Адана Дэмірспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Футбол
Нані
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Луіш Карлуш Алмейда да Кунья
Нарадзіўся 17 лістапада 1986(1986-11-17)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 175 см
Вага 66 кг
Пазіцыя крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Адана Дэмірспор
Нумар 30
Маладзёжныя клубы
1995—2000 Партугалія Рэал ды Масама
2000—2003 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Партугалія Спортынг (Лісабон) 58 (9)
2007—2015 Англія Манчэстэр Юнайтэд 147 (26)
2014—2015   Партугалія Спортынг (Лісабон) 27 (7)
2015—2016 Турцыя Фенербахчэ 28 (8)
2016—2018 Іспанія Валенсія 25 (5)
2017—2018   Італія Лацыа 18 (3)
2018—2019 Партугалія Спортынг (Лісабон) 13 (6)
2019—2021 Злучаныя Штаты Амерыкі Арланда Сіці 77 (28)
2022 Італія Венецыя 10 (0)
2022—2023 Аўстралія Мельбурн Віктары 10 (0)
2023— Турцыя Адана Дэмірспор 3 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Партугалія Партугалія (да 21) 11 (1)
2006 Партугалія Партугалія B 1 (0)
2006—2017 Партугалія Партугалія 112 (24)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нані нарадзіўся ў горадзе Прая, сталіцы Каба-Вердэ. У раннім узросце эміграваў з сям’ёй у Партугалію. Нані вырас пад наглядам сваёй цёткі Антоніі Алмейды ў Амадоры, прыгарадзе Лісабона, дзе ён з дзяцінства ганяў мяч разам са сваім сябрам Мануэлам Фернандышам, які таксама з’яўляецца футбалістам. Акрамя футбола Нані захапляўся капаэйрай (адсюль бярэ пачатак яго звычка адзначаць кожны забіты гол эфектным акрабатычным скокам праз сябе). Футбольную кар’еру Нані пачаў у моладзевым клубе «Рэал ды Масама», затым перайшоў у юнацкі склад «Спортынга».

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Валенсіяй»[3], а ў жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лацыа» з правам выкупу[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[5], дзе стаў капітанам каманды.

У лютым 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амерыканскага клуба «Арланда Сіці»[6]. У лістападзе 2021 года абвясціў аб зыходзе з каманды[7].

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з «Венецыяй», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У ліпені 2022 года далучыўся да аўстралійскага «Мельбурн Віктары». У ліпені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з турэцкім клубам «Адана Дэмірспор».

Дасягненні правіць

«Спортынг»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць