Нара́ — тунэль пад зямлёй з адным ці некалькімі хадамі вонкі, выкапаны жывёламі з мэтай стварэння прасторы для пражывання, размнажэння, вырошчвання дзіцянят, захавання запасаў корму, часовага прытулку.

Нара труса.

Асноўныя (гнездавыя) норы выконваюць адразу усе гэтыя функцыі, дапаможныя — адну з іх[1]. Норы — адзін з відаў абароны ад шэрагу драпежнікаў, месца для запасу харчавання, таму норны лад жыцця шырока распаўсюджаны.

Норы хамячка Рабароўскага (Phodopus roborovskii)

У норах жыве цэлы шэраг рыб, земнаводных, паўзуноў (у тым ліку невялікіх дыназаўраў і птушак, а таксама шматлікія бесхрыбетныя, у тым ліку насякомыя, павукі, марскія вожыкі, ракападобныя, малюскі і чарвякі. Норы многіх жывёл (буйныя грызуны, барсукі, лісіцы) могуць існаваць сотні і тысячы гадоў. Норы часта засяляюцца не толькі іх гаспадарамі, а і іншымі жывёламі. Складаны біяцэноз некаторых норных млекакормячых можа ствараць спрыяльныя ўмовы шматгадоваму існаванню ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб (напрыклад, чумы, лейшманіёзаў і інш)[1].

Зноскі

  1. а б Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 410. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура правіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 410. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць