Нара (прэфектура)

прэфектура ў Японіі

Нара[2] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кансай. Цэнтр прэфектуры — горад Нара. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Ямата. Плошча прэфектуры — 3691,09 км², насельніцтва — 1 377 583 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 373,22 чал./км².

Нара
яп.: 奈良県
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Гімн Nara Kenmin no Uta[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Makoto Yamashita[d]
Насельніцтва
  • 1 319 305 чал. (1 сакавіка 2021)
Плошча
  • 3 691,09 км²
Нара на карце
Часавы пояс UTC+9 і JST[d]
Код ISO 3166-2 JP-29
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Прэфектура Нара размешчана на ўсходзе Заходняй Японіі, у паўднёва-цэнтральнай частцы рэгіёну Кансай. Паўночныя раёны Нары раўнінныя, а паўднёвыя — гарыстыя. У адрозненне ад большасці японскіх прэфектур, яна не мае выхаду да мора або акіяну.

Тэрыторыя Нары адпавядае гістарычнай правінцыі Ямата. Менавіта тут зарадзілася японская дзяржаўнасць і японскі імператарскі род, менавіта адсюль распаўсюджваліся мацерыковыя будызм і канфуцыянства. У Нары захавалася шмат помнікаў даўніны, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх самымі вядомымі з’яўляюцца будысцкія помнікі ў раёне Хору-дзі і гістарычныя помнікі старажытнага горада Нара. Сімваламі Нары з’яўляюцца 30-метровая статуя Буды Вайрачаны і дзікая сакура гор мясцовасці Ёсіна.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі