Нарвежская ваенна-марская акадэмія

Каралеўская Нарвежская ваенна-марская акадэмія (нарв.: Sjøkrigsskolen) — ваенна-марская вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы афіцэраў для ВМС Нарвегіі. Знаходзіцца ў раёне Лаксевог (Laksevåg) у нарвежскім парту Берген. Была адкрыта ў мястэчку Ставерн 27 кастрычніка 1817 г. Навучанне ў акадэміі працягваецца тры гады. За гэты час кадэты вывучаюць аператыўнае і тактычнае вядзенне баявых дзеянняў, матэрыяльна-тэхнічную частку флота, навігацыю, механіку і электроніку, эканоміку і камандна-кіраўнічыя дысцыпліны, і інш. Пасля заканчэння гэтага ваенна-марскога вучылішча кадэты атрымліваюць як вайскавое афіцэрскае званне, так і званне бакалаўра.

Каралеўская Нарвежская ваенна-марская акадэмія
нарв.: Sjøkrigsskolen
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва нарв.: Sjøkrigsskolen
Заснаваны 27 кастрычніка 1817
Юрыдычны адрас Берген, Нарвегія
Сайт forsvaret.no/sjokrigssko…

Гісторыя правіць

У 1701 г. у Капенгагене была заснавана Каралеўская марская акадэмія (Søcadet-Academiet), якая выпускала марскіх афіцэраў для дацка-нарвежскага ваеннага флоту. 27 кастрычніка 1817 г. на аснове гэтай акадэміі ў Ставерне (Фрэдэрыксверне) адкрываецца Каралеўскі нарвежская марскі інстытут. У 1864 г. была заснавана яго вучэбная база ў Хортэне. Пасля акупацыі Нарвегіі нямецкімі войскамі ў 1940 г. акадэмія была пераведзена ў Вялікабрытанію, у Лондан1941) і ў Эдынбург. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны знаходзілася ў Осла. У 1960 г. пераведзена ў Берген.

Вядомыя выпускнікі правіць