Нарвежская літаратура

Нарвежская літаратура — літаратура на нарвежскай мове, альбо напісаная нарвежскімі аўтарамі (на букмале і нованарвежскай мовах).

«Allmanach paa det aar efter Jesu Christi Fødsel 1644» — першая друкаваная кніга, выдадзеная ў Нарвегіі

Гісторыя нарвежскай літаратуры ўзыходзіць да часоў паганскай эдычнай і скальдычнай паэзіі IXX стагоддзяў. Да найбольш значных помнікаў дахрысціянскай нарвежскай літаратуры і пісьменнасці адносяцца рунічныя надпісы на камянёх, напісаныя на старажытнаскандынаўскай мове і якія выкарыстоўваліся ў паганскіх набажэнствах. Найстаражытнейшыя скандынаўскія літаратурныя помнікі «Малодшая Эда» і «Старэйшая Эда» ў роўнай ступені маюць дачыненне да гісторыі нарвежскай, ісландскай і дацкай літаратуры[1].

У перыяд з XIV па XIX стагоддзі ў літаратуры Нарвегіі быў гэтак званы цёмны перыяд. Народжаныя ў Нарвегіі пісьменнікі, як Людвіг Хольберг і Даратэя Энгельбрэтсдатэр, зрабілі ўнёсак у літаратуру Даніі і іншых сумежных краін. З праявай нацыяналізму і барацьбы за незалежнасць у пачатку XIX стагоддзя ў нарвежскай літаратуры абазначыўся новы перыяд. Драматург Генрык Вергелан з'яўляўся найбольш значнай фігурай гэтага этапу, а працы Генрыка Ібсена дазволілі літаратуры Нарвегіі заняць годнае месца ў заходнееўрапейскай літаратуры. У XX стагоддзі найбольш значнымі прадстаўнікамі літаратуры Нарвегіі былі два нобелеўскіх лаўрэаты — Кнут Гамсун і Сігрыд Унсет.

Зноскі

  1. Крымова Н. И. Норвежская литература // Краткая литературная энциклопедия / А. А. Сурков. — М: Советская энциклопеди", 1968. — Т. 5. — С. 330—338. — 975 с.

Спасылкі правіць