«Нарвежскі лес» (яп.: ノルウェイの森 Норувэй но морі) — раман 1987 года японскага пісьменніка Харукі Муракамі. Назва рамана — устояны пераклад на японскі назвы песні «Бітлз» Norwegian Wood.

Нарвежскі лес
яп.: ノルウェイの森
Выданне
Жанр любоўны раман[d]
Аўтар Харукі Муракамі
Мова арыгінала японская мова
Дата напісання 1987
Дата першай публікацыі 4 верасня 1987 і 1987
Выдавецтва Kodansha[d]
Папярэдні Hard-Boiled Wonderland and the End of the World[d]
Наступны Dance Dance Dance[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Раман расказвае аб складаных чалавечых лёсах у Японіі другой паловы XX стагоддзя. Гэты раман перш за ўсё падымае пытанні страты чалавека[1]. Галоўны герой і апавядальнік — Таару Ватанабэ, які памятае свае былыя дні ў якасці студэнта Такійскага універсітэта[2]. З дапамогай яго ўспамінаў чытач знаёміцца з развіццём яго адносін з дзвюма зусім рознымі дзяўчатамі — выдатнай, але псіхалагічна траўміраванай Наака, і эмацыйнай, жывой Мідоры[3].

Дзеянне адбываецца ў Токіа 1960-х гадоў, калі японскія студэнты разам са студэнтамі з усяго свету пратэставалі супраць ўстаноўленага парадку[4].

Назва рамана правіць

Арыгінальнае назва рамана гучыць як «Норувэй-но моры», гэта — устояны пераклад на японскі адной з песень «Бітлз» — «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)», напісанай Джонам Ленанам і Полам Макартні. Гэтая песня часта згадваецца ў рамане ў якасці любімай кампазіцыі Наака. Тэма і вобразы лесу таксама прысутнічаюць у кнізе.

Экранізацыя правіць

У 2010 годзе рэжысёр Чан Ань Хунг экранізаваў раман «Нарвежскі лес». Упершыню фільм быў паказаны на Венецыянскім кінафестывалі. У Расіі «Нарвежская лес» быў паказаны ў абмежаваным пракаце з 16 снежня 2010 года.

Заўвагі правіць

  1. Bauer, Justin. This Bird Has Flown(недаступная спасылка). Philadelphia City Paper (5 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2005. Праверана 20 снежня 2008.
  2. Poole, Steve. Tunnel vision(недаступная спасылка). The Guardian (27 мая 2000). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 20 снежня 2008.
  3. Lindquist, Mark. Japanese author's focus, flavor appeal to younger interests(недаступная спасылка). Seattle Times (3 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 20 снежня 2008.
  4. Houpt, Simon. The loneliness of the long-distance writer(недаступная спасылка). Globe and Mail (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2008. Праверана 20 снежня 2008.