Нарвежскі нацыянальны тэатр

Нацыянальны тэатр (нарв.: Nationaltheatret) — драматычны тэатр у сталіцы Нарвегіі Осла, адкрыты ў 1899 г.

Нацыянальны тэатр
нарв.: Nationaltheatret
Фота. 2016 год
Фота. 2016 год
Заснаваны 1899
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне  Нарвегія, Осла
Метро Стортынг
Архітэктар Хенрык Бул
Кіраўніцтва
Дырэктар Ханэ Цёмта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нарвежскі нацыянальны тэатр

Разам з тэатрам Нацыянальная сцэна з'яўляецца найбуйнейшым тэатральным цэнтрам краіны.

Тэатр быў адкрыты ў адмыслова для яго пабудаваным будынку на вуліцы Карла-Юхана. Аўтар праекта будынка тэатра архітэктар Хенрык Бул. У 1983 г. будынак тэатра быў прызнаны аб'ектам культурнай спадчыны.

У дзень адкрыцця 1 верасня гралі камедыю Людвіга Хольберга, на другі дзень была драма Генрыка Ібсена «Вораг народа», на трэці дзень драму Б'ёрнсана «Сігурд Крыжак». На працягу гэтых трох вечароў прысутнічалі Б'ёрнсан і Ібсен, а ў першы дзень у тэатры таксама быў і кароль Швецыі і Нарвегіі Оскар II.

Тэатр быў заснаваны па прыватнай ініцыятыве і на першым часе існаваў выключна на прыватныя сродкі. Ужо ў 1906 г., праз год пасля таго, як Нарвегія атрымала незалежнасць ад Швецыі, тэатр перажыў эканамічны крызіс.

На сцэне тэатра ставіліся лепшыя творы замежных і нацыянальных драматургаў: «Варава» Нурдаля Грыга (1927), «Наша гонар, наша магутнасць» Нурдаля Грыга (1935), «Прафесар Мамлок» Вольфа (1935), «Кат» Лагерквіста (1935), «Перамога ў цемры» Лагерквіста (1939), «Маці» Чапека (1940), «Гасподзь і яго слугі» Х'елана (1955).

Падчас акупацыі Нарвегіі тэатр выкарыстоўваўся як казарма для размяшчэння нямецкіх салдат. Пазней акупацыйныя ўлады прымусілі паставіць некалькі спектакляў нямецкіх аўтараў, а таксама опер Вагнера і аперэт на нямецкай мове. У маі 1941 г. 6 работнікаў тэатра трапілі пад падазрэнне гестапа і былі неадкладна звольненыя з тэатра. 24 мая былі арыштавана ўжо 13 чалавек, іх адпусцілі толькі праз два тыдні.

9 кастрычніка 1980 г. у будынку тэатра адбыўся пажар, які знішчыў сцэну і сцэнічнае абсталяванне. Зала тэатра амаль не пацярпела, бо своечасова атрымалася апусціць пажарную заслону. Прычынай пажару стала лямпа сафітаў.