Нармер (таксама Хор Нар) — егіпецкі цар часоў Ранняга Царства, які правіў каля 3000 г. да н.э. Паводле меркавання некаторых егіптолагаў ён быў апошнім царом 0-й дынастыі, іншыя ж лічаць яго першым царом 1-й дынастыі. Нармер часта ўпамінаецца ў сучасных яму крыніцах[2]. Нельга выключаць, што Нармер і Менес адна і тая ж асоба.

Нармер
0 дынастыя
Ранняе Царства

Выява Нармера (на палетцы Нармера)
G5

Хорава імя

як Хор
Нар
Nˁr
Сом

U23
Нар-мер (Нар-мехер)
Nˁr-mr (Nˁr-mḥr)[1]
Жахлівы сом

U23G47
Нар-мер-чаі (Нар-мехер-чаі)
Nˁr-mr-ṯ3j (Nˁr-mḥr-ṯ3j)[1]
Нармер мужны
Серэх Нармера з яго палеткі

І хаця вядома некалькі асабліва значных знаходак, звязанных з Нармерам, сярод якіх Палетка Нармера і шышка яго булавы, пра яго паходжанне і асобу па-ранейшаму ведаюць мала, таму існуе мноства спрэчных меркаванняў адносна яго асобы. Але безумоўна, Нармер паскорыў развіццё культуры і дабрабыту краіны і пралажыў шлях да росквіту царства.

Імя правіць

Дайшло некалькі варыянтаў Хорава імені Нармера. Хаця на сасудах часам сустракаецца толькі «нар» (сом) у серэху, імя на адбітках пячацей выпісана поўнасцю або нават падоўжана эпітэтам «чаі» («мужны»[3]). Хоць Нармерава імя вядома ўжэ даўно, яго дагэтуль не ўдалося здавальняюча перакласці. Асаблівыя цяжкасці як мовазнаўцам, так і егіптолагам чыніць фанетыка егіпецкага слова «нар», якое абазначала сома, геральдычную жывёлу цара Нармера. Акрамя таго, невядома, якім было сімвалічна значэнне сома ў егіпцян.

Імя Нармер прынята перакладаць як «раз’юшаны сом»[4] або «жахлівы сом», хаця прапаноўваліся і іншыя пераклады імені.[5] Пры перакладзе і тлумачэнні падобных егіпецкіх імён часцей за ўсё ўжываецца рэбусны прынцып. Як тлумачыць Хартвіг Алтэнмюллер, агульнапрынятае чытанне імені Нармер было атрымана шляхам зліцця паняццяў «нар» («сом») і «мер» («зубіла»). Альтэнмюллер прапануе альтэрнатыўнае чытанне «саб» замест «нар» і спасылаецца на перыядычныя сумненні іншых егіптолагаў адносна існуючага дагэтуль перакладу.[6]

У грабніцы каля Тархана (грабніца 1100) былі знойдзены сасуды з незвычайным варыянтам імені Нармера. Пад сомам у серэху відаць знак, які паводле меркавання егіптолагаў Эдвіна ван дэн Брынка і Вольфганга Хелька ўяўляе ці знак U6
U6
, ці знак U13
U13
са спіса Гардынера, і нельга выключаць, што на сасудах імя зусім іншага валадара з больш даўніх часоў.[7]

Асоба правіць

 
Галава статуі Нармера ці Менеса

Нармер быў жанаты, імаверна, з прынцэсай Нейтхатэп. Праўда, сямейныя сувязі гэтай высокароднай жанчыны выклікаюць спрэчкі ў егіптолагаў, бо нельга выключаць, што яна таксама магла быць жонкай цара Ахі.[8] Прыкладна тое ж і з дамай па імені БенерыбЛаскавая сэрцам»). Больш імаверна, што яна была Нармеравай дачкой і жонкай цара Ахі. Такім чынам, пытанне, хто была жонка (ці жонкі) Нармера, канчаткова не развязана.[9] Сынам Нармера лічыцца яго пераемнік на троне Хор Аха.

Таксама няма адназначнага адказу на пытанне, хто быў Нармераў папярэднік. Адны егіптолагі лічаць, што гэта быў цар Ка, другія ж у якасці папярэдніка разглядаюць цара Скарпіёна II.[10]

Праўленне правіць

Унутраная палітыка правіць

Ранейшыя інтэрпрэтацыі знойдзеных артэфактаў, асабліва булавы і палеткі Нармера, рысавалі поўную сутычак і ваенных паходаў карціну аб’яднання Егіпта пад уладай Нармера. Ключавым довадам на карысць такіх тлумачэнняў была выява цара, дзе ён забівае булавою свайго праціўніка, а таксама неаднаразовыя паўтарэнні выяў разбураных крэпасцей (ці бастыёнаў) і перабітых ворагаў. Але гэтыя выявы вельмі падобныя па свайму стылю і зместу і бясспрэчна ўзыходзяць да больш старажытных правобразаў, значна даўнейшых за Нармера. Таму Тобі Вількінсан і Кэтрын Бард ставяць пытанне, ці сапраўды тут гістарычная падзея, ці толькі сімвалічнае жаданне ўладара зацвердзіць сваё права на трон як адзінаўладнага правіцеля. Пытанне гэта не беспадстаўнае, калі ўлічыць той факт, што матыў «пабівання ворага» вельмі шырока ўжываўся для сімвалічнага адлюстравання ваенных перамог фараона і пры пазнейшых дынастыях.[11]

Акрамя таго нядаўнія даследаванні паказваюць, што аб’яднанне ажыццяўлялася не праз заваяванні, хаця ваенныя сутычкі канечне здараліся. Так, напрыклад, лічбы, якія раней часта прыводзіліся для колькасці захопленых палонных у час магчымых паходаў Нармера, цяпер разглядаюцца як непраўдападобныя.[12] Для часоў Старога Царства наяўнасць войска, чыя колькасць перавышала б 100 000 чалавек, не пацвярджаецца крыніцамі, таму мабыць Нармер лічыў усіх жыхароў, а патом абазначаў іх азначнікам як «мяцежнікаў» (sbj.w). Больш таго, у Нармеравых запісах пры падліках мужчыны і жанчыны асобна не выдзяляліся. Такім чынам, на «шышцы» Нармеравай булавы адлюстрована мірнае ўключэнне ці аб’яднанне меншага края з большым, якое праходзіла ў форме перапісу насельніцтва або чагось падобнага.[13]

Вольфганг Хельк, напрыклад, на аснове археалагічных знаходак у сувязі са святам суправаджэння Хора ўказвае на магчымасць таго, што пацверджаны крыніцамі таварны абмен сведчыць аб існаванні цэнтральнага ўрада ў Егіпце яшчэ да Нармера. Надпісы на сасудах і гліняныя чарапкі з Гіргі, Тархана і Абідаса пацвярджаюць ажыўлены менавы гандаль рознымі таварамі паміж Верхнім і Ніжнім Егіптам. Гэтыя надпісы з’яўляюцца аднымі з самых ранніх пісьмовых крыніц, якія сведчаць аб таварным абмене. На аснове гэтага можна дапусціць, што яшчэ да Нармера ў зносінах паміж поўначчу і поўднем краіны пераважала мірная палітыка, тым больш што абмен таварамі ажыццяўляўся праз цэнтральныя ўрадавыя ўстановы.[14] З-за адсутнасці пісьмовых крыніц цяпер немагчыма высветліць, як гэта адбывалася: ці ў рамках дзелавых сувязей, ці з якой-небудзь рытуальнай нагоды (напрыклад, у выглядзе кірмашоў, прымеркаваных да свята). Большасць надпісаў на посудзе зроблена чорным чарнілам з наступным абпальваннем.

Знешняя палітыка правіць

Падчас праўлення Нармера мелі месца кантакты з краінамі за межамі егіпецкіх зямель. Кантакты пацвярджаюцца няўнасцю імені ўладара на розных артэфактах. Так, напрыклад, на паўднёвым захадзе цяперашняга Ізраіля (Тэль Арад, Эн Бесор, Рафіях, Тэль Эрані) быў знойдзен посуд з іменем Нармера.[15] Магчыма, гэтыя знаходкі ўскосна сведчаць, што туды даходзілі ваенныя атрады Нармера.[16] Да таго ж, у Абідасе знойдзен ярлычок са слановай косці з выявай азіята, які спатыкаецца ці падае на калені. Ярлычок з’яўляецца адным з самых ранніх пацверджанняў кантактаў паміж егіпцянамі і азіятамі.[17] Акрамя таго, пад Нехенам і Кустулам былі выяўлены сасуды з узорамі і знакамі, якія сведчаць аб існаванні наладжанага гандлю паміж Нубіяй і Егіптам. Іншыя артэфакты намякаюць на сутычкі з лівійскімі плямёнамі. Так, напрыклад, у магіле Нармера быў знойдзен цыліндр са слановай косці, на яком відаць Нармер, які трымае ў руках доўгую дубіну. Дубіна займае тры рэгістры, у якіх сядзяць на кукішках звязаныя мужчыны з доўгімі клінападобнымі бародамі. Такія бароды падказваюць, што гэта лівійцы.[18]

Егіпецкая рэлігія правіць

Пры Нармеры вельмі добра засведчана пакланенне такім багам як Хор, Сет, Мафдзет, Рэпут, Бат, Нейт, Мехіт, Птах, Апіс, Мін. Асабліва шанаваліся багіні Бат і Нейт. Пад Коптасам была знойдзена вялікая статуя Міна з пясчаніка, якая, калі меркаваць па пастаноўцы цела, імаверна была створана ў часы Нармера.[19]

Пахаванне правіць

 
Магіла Нармера (B 17/18)

Фліндэрс Пітры лічыў, што Нармер быў пахаваны ў збудаванні B10, якое Пітры раскапаў на некропалі Ум эль-Кааб пад Абідасам.[20] На сённяшні дзень B10 разглядаюць як частку грабніцы Хора Ахі, а сапраўдная грабніца Нармера, як мяркуюць, знаходзіцца на месцы раскопаў B17 і B18. Грабніца складаецца з дзвюх абкладзеных сырцоваю цэглай камер плошчай 10 × 3 m².[21]

Пахавальныя памяшканні прымыкаюць непасрэдна адно да аднаго і аддзелены толькі сцяной. У грабніцы былі знойдзены адбіткі цыліндрычных пячацей Нармера,[22] прадметы са слановай косці з яго іменем і найстаражытнейшыя летапісныя таблічкі егіпецкага правіцеля.[23] Таксама ў пахаванні былі фрагменты алебастравых ваз з іменем Нармера.[24]

Зноскі

  1. а б Joachim Friedrich Quack: Zum Lautwert von Gardiner Sign-List U 23. In: Lingua Aegyptia Nr. 11, 2003, S. 113–116
  2. Nicolas Christophe Grimal: A history of Ancient Egypt. S. 36-39
  3. Rainer Hannig, 2716
  4. Wolfgang Helck: Geschichte des Alten Ägypten. Brill, Leiden 1981, ISBN 90-04-06497-4, S. 22.
  5. Andrew Godron, In: Annales du service des antiquités de l'Égypte (ASAE) Bd. 49, Ausgabe 1976, S. 217 ff. und S. 547.; Vikentieff, In: Journal of Egyptian Archaeology (JEA) Nr. 17, S. 67 ff.
  6. Hartwig Altenmüller: Einführung in die Hieroglyphenschrift. Buske, Hamburg 2005, ISBN 3-87548-373-1, S. 59.
  7. Wolfgang Helck & E. van den Brink, In: Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Institut Kairo (MDAIK) Bd. 55. Ausgabe 1999; Seite 22, Abb. 1
  8. Walter Bryan Emery: Ägypten — Geschichte und Kultur der Frühzeit. S. 38-44.
  9. Gunther Dreyer, In: Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Instituts, Abteilung Kairo (MDAIK) Bd. 46, 1990,  S. 71.
  10. Toby A. H. Wilkinson: Early Dynastic Egypt. S. 53, 66.
  11. K. Bard: The emergence of an egyptian state. In: Ian Shaw: The Oxford history of Ancient Egypt. Oxford-University Press, 2002, S. 81
  12. Christiana E. Köhler: The State of Research on Late Predynastic Egypt: New Evidence for the Development of the Pharaonic State?. In: Göttinger Miszellen (GM) Bd. 147, 1995, S. 86-87.
  13. Jürgen Kraus: Die Demographie des Alten Ägypten: Eine Phänomenologie anhand altägyptischer Quellen. Göttingen 2004, S. 164.
  14. Toby Wilkinson: Early dynastic Egypt. S. 57-59.
  15. Jochem Kahl: Das System der ägyptischen Hieroglyphenschrift in der 0.-3. Dynastie. In: Göttinger Orientforschungen. S. 79-86
  16. Wolfgang Helck: Untersuchungen zur Thinitenzeit. In: Ägyptologische Abhandlungen Nr. 45, Wiesbaden 1987, S. 132
  17. Toby A. H. Wilkinson: Early Dynastic Egypt. S. 67-70
  18. Toby Wilkinson: Early dynastic Egypt. Routedge, 1999; Seite 162 & 163
  19. Walter Bryan Emery: Ägypten — Geschichte und Kultur der Frühzeit. S. 134-137.
  20. Petrie: Royal Tombs II. S. 7
  21. W. Kaiser und G. Dreyer, In: Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Instituts, Abteilung Kairo (MDAIK) Bd. 38, 1982, S. 109
  22. Petrie: Royal Tombs II. Tafel XIII, 91-93
  23. Petrie: Royal Tombs II. Tafel II 4-5
  24. Petrie: Royal Tombs I. Tafel, IV, 2; Petrie: Royal Tombs II. Tafel II, 3, 5

Спасылкі правіць