Народнае антыкрызіснае ўпраўленне

арганізацыя «ценявога ўрада» Беларусі

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) — структура, створаная падчас палітычнага крызісу і пратэстаў у Беларусі з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. Прынцыпы дзейнасці НАУ ўхвалены Каардынацыйнай радай 26 кастрычніка 2020 года. Згодна праграмы паўнамоцтвы НАУ спыняюцца ў дзень уступлення на пасаду новага Прэзідэнта Беларусі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
скарочана — НАУ
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Кіраўнік Павел Латушка
Адказная за каардынацыю з Каардынацыйнай радай і штабам С. Ціханоўскай Вольга Кавалькова
Сайт belarus-nau.org/by

Гісторыя правіць

28 кастрычніка 2020 года член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі Павел Латушка заявіў аб стварэнні народнага антыкрызіснага кіравання[2][3], якое адказна за пачатак перамоў, а таксама забяспечыць стабільнасць у Беларусі на перыяд пераходу ўлады[4].

6 лістапада Павел Латушка заявіў, што беларуская апазіцыя будзе заклікаць замежныя дзяржавы спыніць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і пачаць крымінальны пераслед тых, хто адказны за гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян[5][6].

11 лістапада НАУ апублікавала два сцэнарыя па транзіту ўлады ў Беларусі[7][8][9].

14 лістапада НАУ апублікавала даныя з унутраных справаздач МУС Рэспублікі Беларусь па колькасці затрыманых і колькасці пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з імі, за перыяд з 9 жніўня па 3 лістапада ў Беларусі было затрымана больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і здзяйсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні»[10][11]. За гэты ж час супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

НАУ сумесна з ініцыятывай BYPOL займаліся рэалізацыяй праекта «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»[12]. 1 снежня 2020 года адбылася прэзентацыя праекта[13].

У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала НАУ экстрэмісцкім фарміраваннем[14].

Напрамкі дзейнасці правіць

  • Абарона беларускіх грамадзян ад рэпрэсій[15];
  • Прыцягненне да адказнасці тых, хто вінаваты ў гвалце і фальсіфікацыі вынікаў выбараў;
  • Фарміраванне спісу кампаній, звязаных з фінансаваннем рэжыму, для прымянення эканамічных санкцый;
  • Супрацоўніцтва з міжнародным арганізацыям для персанальных санкцый супраць асоб, хто падтрымлівае рэжым;
  • Падтрымка мірных пратэстаў, страйкавага руху і іншых формаў лакальнай самаарганізацыі;
  • Падтрымка ўразлівых слаёў насельніцтва;
  • Кадравае забеспячэнне ўрада ў перыяд стабілізацыі;
  • Кадравае забеспячэнне ўрада ў перыяд стабілізацыі;
  • Аднаўленне знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва;
  • Стабілізацыя і аднаўленне росту эканомікі;
  • Забеспячэнне функцыянавання сацыяльных сфер.

Структура правіць

Зноскі

  1. а б https://archive.today/20201116122555/https://belarusfeed.com/latushko-peoples-anti-crisis-administration/
  2. Адзін з лідараў беларускай апазіцыі заявіў аб стварэнні яшчэ адной структуры. ТАСС (28 кастрычніка 2020)
  3. Павел Латушка заявіў аб стварэнні Народнага антыкрызіснага кіравання. Наша Ніва (28 кастрычніка 2020)
  4. Апазіцыя Беларусі зявіла аб стварэнні антыкрызіснага кіравання. Interfax.ru (28 кастрычніка 2020)
  5. Апазіцыя Беларусі просіць усіх спыніць супрацоўніцтва з Лукашэнка. EADaily (6 лістапада 2020).
  6. Беларуская апазіцыя просіь усіх спыніць супрацоўніцтва з Лукашэнка. Рамблер/новости (6 лістапада 2020)
  7. Народнае антыкрызысная кіраванне абнародавала два сцэнарыя транзіта ўлады ў Беларусі Архівавана 24 снежня 2003.. Интерфакс-Запад (11 лістапада 2020)
  8. НАУ: калі Лукашэнка не пойдзе на дыялог, Ціханоўская займе пасаду прэзідэнта. REFORM.by (16 лістапада 2020)
  9. Як у Беларусі будзе ісці транзіт улады. Два сцэнарыя Архівавана 1 снежня 2020.. naviny.by (11 лістапада 2020).
  10. 25800 затрыманых, 24 тысячы паратаколаў. Неафіцыйна з’явіліся лічбы МУС аб затрыманых на пратэстах Архівавана 22 мая 2021.. Сильные новости (14 лістапада 2020)
  11. НАУ: Сапраўдная колькасць затрыманых у краіне перавысіла 27 тысяч чалавек Архівавана 22 мая 2021.. Наша Ніва (16 лістапада 2020)
  12. Латушка: Следам за алігархам пад санкцыі падпадзе яго бізнэс. Магчыма, і партнёры, і банкі, якія з ім супрацоўнічаюць. Наша Ніва (9 снежня 2020)
  13. Ціхановская распачала запуск «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» Архівавана 27 студзеня 2021.. Белорусский партизан (1 снежня 2020)
  14. НАУ Паўла Латушкі прызнана экстрэмісцкім фармаваннем. Наша Ніва (25 студзеня 2023).
  15. Прынцыпы НАУ: https://belarus-nau.org/#rec242969700