Народнае дойлідства Беларусі

Народнае дойлідства Беларусі — паняцце, якое ўмоўна аб’ядноўвае ў сабе дзве формы архітэктурнай творчасці на Беларусі: традыцыйную і «самаробную» (непрафесійную) архітэктуру. Традыцыйнай архітэктурай для Беларусі з’яўляецца т. зв. драўляная архітэктура. Драўляная архітэктура мае дзве прынцыповыя канструктыўныя сістэмы: зрубную і каркасную. У яе аснове ляжыць адпаведна зруб ці клець з двух- ці чатырохсхільным дахам.

Даследаванне правіць

Першыя этнаграфічныя работы, прысвечаныя беларускаму народнаму дойлідству, з’явіліся ў канцы XVIIIXIX ст. дзякуючы працы А. Меера, І. Эрэміча, М. Нікіфароўскага і іншых. У пачатку XX ст. выдаюцца больш значныя працы — А. Харузіна, І. Сербава, К. Машынскага, Ч. Пяткевіча, З. Глогера, З. Дмахоўскага, Н. І. Лебедзевай[1].

У 1960-70-я гады як вынік шматгадовых даследаванняў з’яўляюцца працы савецкіх этнографаў Л. А. Малчанавай, Э. Р. Сабаленка, Я. Э. Бломквіст, У. Гуркова, У. Іванова, Д. Супруна. Аднак у іх з мастацкага пункту гледжання народнае дойлідства не разглядаецца[1].

У 1980-я гг. у шэрагу даследаванняў беларускіх архітэктараў — У. Чантурыі, У. Трацэўскага, С. Сергачова, Ю. Якімовіча — народнай архітэктуры адводзіцца значнае месца[1].

Планіроўка і забудова сельскіх паселішчаў правіць

Фарміраванне сельскіх паселішчаў правіць

Развіццё планіровачнай структуры паселішчаў правіць

Сялянская сядзіба як ячэйка паселішчаў правіць

Паазер’е правіць

Для Паазер’я ўласцівыя хаатычная забудова паселішчаў, але з падпарадкаваннем пэўным заканамернасцям, а таксама выкарыстанне замкнёных і асіметрычных прыёмаў у аб’ёмна-планіровачных рашэннях сядзіб і асобных пабудоў, што гарманічна злучае архітэктуру з прыродным асяроддзем. Адчуваецца імкненне аб’яднаць пад адным дахам розныя функцыі. Характэрны сціплыя дэкаратыўныя прыёмы.[2]

Архітэктура правіць

Аб’ёмна-планіровачныя рашэнні правіць

Архітэктурная кампазіцыя правіць

Канструктыўныя рашэнні правіць

На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з II—III стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А ў Х-ХІII стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іравання параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.

На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца мохам або замазвацца глінай. Ужо ў XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку.

Звычайна першы вянок зруба рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.

Дэталі і арнаментыка правіць

У XVIII стагоддзі дамавая разьба становіцца неад’емным элементам не толькі дамоў шляхты, але і заможных мяшчан.[3]

Сяляне з глыбокай старажытнасці ўжывалі найпрасцейшыя віды разьбы: засечкі на вушаках дзвярэй, кансолях і г.д.[3]

Дэкаратыўныя элементы ў традыцыйнай архітэктуры шырока пачалі прымяняцца прыкладна з XIX стагоддзя. Архітэктурную разьбу сталі выкарыстоўваць, верагодна, толькі пасля рэформы 1861 года.[3] Да гэтага хаты былі курнымі, адсутнічалі нават элементарныя ўпрыгожванні акон і сцен[4].

Прагрэс рухаўся ў напрамку ад горада да сельскай мясцовасці. Менавіта ў гарадах раней з’явіліся спачатку слюдзяныя, а потым і шкляныя вокны, а таксама пячныя трубы[4].

Самым першым аб’ектам дэкарацый сталі апорныя слупы і кранштэйны, пазней разьбой сталі ўпрыгожваць шчыты, вільчакі і іншыя канструктыўныя элементы[4].

У Беларусі драўляны дэкор найбольш распаўсюджаны на поўдні і ўсходзе краіны. Па меры руху з усходу на захад насычанасць яго памяншаецца, але павялічваецца выкарыстанне такіх дэкаратыўных сродкаў, як шалёўка, пластычнае афармленне канструкцый, выкарыстанне рознакаляровай афарбоўкі, пабел.[3]

Вільчыкі і закрыліны правіць

 
Закрыліны і вільчак

Вільчак з’явіўся як завяршаючы элемент месца злучэння закрылін пры будаўніцтве двухсхільных дахаў. Спачатку вільчыкі рабіліся анімалістычнымі, самымі частымі матывамі з’яўляліся конскія галовы, каровіны рогі, фігуркі птушак (пеўняў, буслоў) ці змей, павернутых у розныя бакі[4].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоеных вільчакоў пачынаюць з’яўляцца ўпрыгожанні, выпілаваныя з адной дошкі. Зааморфныя матывы саступаюць месца раслінным і геаметрычным арнаментам: стылізаваным сонцам, кветкам, трызубцам ці страле — высокаму востраканцоваму шпілю з выразанымі на ім рознымі акруглымі ўпрыгожваннямі.[3] Такія вільчыкі распаўсюджаны і ў наш час[4].

Самі закрыліны таксама ўпрыгожваліся фігурнымі выпіламі, адтулінамі і інш[4].

Вокны правіць

Вокны з’явіліся ў шырокім выкарыстанні ў XIX стагоддзі, і за параўнальна кароткі час іх упрыгожванне істотна змянілася. Іх памеры са зменай курных хат на «чыстыя» павялічыліся. Гэта выклікала неабходнасць выкарыстання рам, якія з цягам часу пачалі збіраць асобна і ўстаўляць у зруб у гатовым выглядзе. Шырокая верхняя дошка — ліштва — атрымлівала самае багатае аздабленне: адтуліны, прасвідраваныя на розную глыбіню, хвалісты контур, накладныя рэйкі і г. д.[4]

Асаблівага росквіту ўпрыгожванне ліштваў дасягнула на ўсходзе Гомельшчыны[4].

Шчыт правіць

Шчытамі называюць шматвугольнікі, якія з тарцоў закрываюць схілы даху. Самыя простыя ўзоры аздаблення ўтвараюцца ад спалучэння вертыкальнай і гарызантальнай укладак шалёўкі, але іх складанасць можа ўзмацняцца ад квадратаў, ромбаў і ёлачак да выяў сонца і іншых фігур[4].

Уваходная група правіць

Спачатку ўваход у хату дапаўняўся толькі ганкам, потым у некаторых мясцовасцях ганкі змянілі веранды са значнай плошчай ашклення[4].

Брамы і веснічкі правіць

Зноскі

  1. а б в Трацевский В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии: Учеб. пособие для вузов. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 191 с. — 5 700 экз. — ISBN 5-339-00194-6.
  2. Своеобразие народной архитектуры Беларуси
  3. а б в г д Декоративная домовая резьба в архитектуре усадебного дома (руск.). АРХІТЭКТУРА І БУДАЎНІЦТВА (12 лістапада 2004). Праверана 23 снежня 2011.
  4. а б в г д е ё ж з і Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.

Літаратура правіць