Нарцыс (род раслін)

Нарцыс (Narcissus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.

Нарцыс

Narcissus pseudonarcissus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Narcissus L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500435
NCBI  4697
EOL  29121
GRIN  g:7979
IPNI  1558-1

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.

Арэал правіць

Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор.

Таксанамія правіць

Віды роду Нарцыс распаўсюджаны ў Еўропе, пераважна ў міжземнаморскіх краінах, асабліва заходніх; адзін від расце ў Азіі да Японіі і Кітая.

Род Нарцыс паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 54 першасных і 59 гібрыдагенных відаў[3]:

Гібрыдагенныя віды
 
Narcissus ×incomparabilis
 
Narcissus ×litigiosus
 
Narcissus ×medioluteus
 
Narcissus ×ponsii-sorollae
 
Narcissus ×tortifolius

Значэнне правіць

Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тысяч сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.

Шкоднікі і хваробы правіць

Значную шкоду нарцысам прыносіць вірус мазаікі нарцыса, які пераносіцца з сокам раслін і насякомымі.

У філатэліі правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Спіс відаў роду Нарцыс на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 14 студзеня 2013)