Нарыман Энверавіч Джэлялаў

Нарыма́н Энве́равіч Джэля́лаў, таксама Нарыма́н Энве́равіч Джэля́л (крымскатат.: Nariman Celâl; Нариман Джелял, укр.: Наріман Енверович Джелялов; нар. 27 красавіка 1980 года, Наваі, Узбекская ССР) — украінскі крымскататарскі палітык, выкладчык, палітолаг і журналіст. Намеснік старшыні Меджліса крымскататарскага народа2013 года), кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

Нарыман Энверавіч Джэлялаў
Дата нараджэння 27 красавіка 1980(1980-04-27) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці палітык, вядучы, настаўнік, журналіст
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Наваі Бухарскай вобласці Узбекскай ССР.

У 1989 годзе пераехаў у Крым, вучыўся ў Майскім НВК у Джанкоі.

У 2005 годзе скончыў Адэскі нацыянальны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія».

Працаваў вядучым на тэлеканале «ATR», карэспандэнтам рэспубліканскай газеты «Аўдэт» і выкладаў гісторыю і правазнаўства ў Сімферопальскай міжнароднай школе. Акрамя таго, вывучаў паліталогію і ўваходзіў у склад Меджліса крымскататарскага народа.

У 2012 годзе балатаваўся ў Вярхоўную Раду Украіны па 2-й мажарытарнай акрузе[1], але за 11 дзён да выбараў зняў сваю кандыдатуру[2].

У лістападзе 2013 года, пасля абрання Рэфата Чубарава старшынёй Меджліса, Джэлялаў стаў адным з яго намеснікаў, узначаліўшы інфармацыйна-аналітычны аддзел арганізацыі[3].

Пасля таго, як Крым быў у 2014 годзе анексаваны Расіяй, а старшыні Меджліса Чубараву і нефармальнаму лідару крымскататарскага народа Мустафе Джемілеву быў забаронены ўезд на яго тэрыторыю, Джэлялаў аказаўся самым высокапастаўленым дзеячам Меджліса ў Крыме і фактычным лідарам арганізацыі[4], каментуючы для сусветных медыя становішча крымскататарскага народа ў новых умовах[5][6][7].

У канцы жніўня 2021 года ў Кіеве прысутнічаў на міжнародным саміце «Крымская платформа», арганізаваным уладамі Украіны для вяртання кантролю над паўвостравам[8].

3-4 верасня 2021 года прадстаўнікі расійскай улады ў Крыме правялі шэраг ператрусаў у будынках крымскіх татар і затрымалі Джэлялава і яшчэ чатырох украінцаў[9]. Яго і іншых затрыманых вывезлі ў невядомым накірунку з сяла Першамайскае Сімферопальскага раёна Крыма[10]. Супрацоўнікі ФСБ трымалі яго ў кайданках з мяшком на галаве, аказвалі на яго псіхалагічны ціск і ставіліся да яго асабліва жорстка. Старшыня Меджліса Рэфат Чубараў адзначыў, што яго намесніку Джелялаву акупацыйная ўлада высунула абвінавачванні ў «дыверсіі»[11].

Пазней ФСБ РФ апублікавала заяву аб тым, што Джэлялаў падазраецца ў падарванні ўчастка газаправода, які адбыўся 23 жніўня 2021 года недалёка ад Перавальнага, каля Сімферопаля[12]. 29 кастрычніка 2021 года сімферопальскі «суд» падоўжыў арышт Джелялава до 23 студзеня 2022 года[13].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Профіль кандыдата(недаступная спасылка). «Незалежнае бюро навін». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
  2. Восем кандыдатаў у нардэпы знялі свае кандыдатуры з выбараў, якія маюць адбыцца (руск.)(недаступная спасылка). «УРА-Інфарм». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
  3. У новага кіраўніка Меджліса з’явілася пяць намеснікаў (руск.). «Весці». Праверана 13 сакавіка 2014.
  4. "Как в Крыму пытаются запретить меджлис крымских татар". BBC News Украіна [руская]. 2016-03-10. Праверана 2021-07-26.
  5. Фёдор Стоянов (2015-12-31). "Нариман Джелял: Крымским татарам кидать друг в друга обвинения — врагам на радость". «Крым.Рэаліі» [руская]. Праверана 2021-07-26.
  6. Кирилл Гуськов. Нариман Джелялов: у наших визави быстро кончилось терпение (руск.). «Коммерсантъ» (5 верасня 2016). Праверана 26 ліпеня 2021.
  7. Ayyıldız Huri Kaptan. İşgalden bu yana Kırım’daki yaşamda neler değişti? Nariman Celal anlattı (тур.)(недаступная спасылка). Kırım Haber Ajansı (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 26 ліпеня 2021.
  8. Аксельрод Давид (2021-09-04). "Нариман Джелял: политик, активист, журналист". Крым.Рэаліі [руская]. Праверана 2021-09-04.
  9. "Задержанных в Криму пятерых крымских татар подозревают в «диверсии»: им грозит 15 лет тюрьмы". РБК-Украіна [руская]. Праверана 2021-09-06.
  10. "В оккупированном Крыму силовики проводят обыск у заместителя главы Меджлиса". РБК-Украіна [руская]. Праверана 2021-09-06.
  11. "Адвокат розповів про стан Джелялова перед судилищем окупантів". 24 Канал [украінская]. Праверана 2021-09-06.
  12. "ФСБ подозревает Джелялова в диверсии на газопроводе в Крыму: стали известны подробности". РБК-Украіна [руская]. Праверана 2021-09-10.
  13. «Суд» в Крыму продлил арест Джелялову до 23 января (руск.). РБК-Украина (29 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць

Інтэрв’ю правіць