Насельніцтва Беларусі

Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў жывуць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80 %) належыць да тытульнай нацыі.

Дынаміка насельніцтва з 1960 года.

Колькасць правіць

 
Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў:
     сяляне     гарадскія

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2]. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014—2017), а затым зноў аднавілася падзенне.

Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]

  • 2012 — 9465
  • 2013 — 9464
  • 2014 — 9468
  • 2015 — 9481
  • 2016 — 9498
  • 2017 — 9505
  • 2018 — 9492
  • 2019 — 9475
  • 2020 — 9408[4]
  • 2021 — 9349,6
  • 2022 — 9255,5
  • 2023 — 9200,6
  • 2024 — 9156

Нацыянальны склад правіць

У часе перапісу 2009 года 84 % (+3 % з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8 % — да рускіх (менш на траціну), 3 % — да палякаў, каля 2 % — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1 % — да яўрэяў (менш у 2,2 разы)[5]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч).

Размяшчэнне правіць

 
Змена колькасці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў.

Па звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў[6].

За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч.

На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч.

Нарадзілася/Памерла правіць

 
Смяротнасць, 1950—2011 гады.
 
Сярэдняя працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі (2018).

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[7] За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубствы правіць

Узровень самагубстваў — колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі даступны, Беларусь заняла першае месца[8]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўздым ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў.[9] Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[10]

Першая пяцёрка краінаў
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасць
Беларусь 36,80 35
Расія 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Венгрыя 28,45 36
Славенія 25,90 41

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[11]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6 % больш, чым у 2007 годзе[12].

Шлюбнасць правіць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6 % да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5 % да 36679.

Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66 % да 62 % і з 56 % да 52 % адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95 % да 92 %. На 2009 год каля 10 % жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе[13], праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18 % (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў[1].

Міграцыя правіць

 
Перасяленцаў на тысячу жыхароў, 1950—2011 гады.:
     прыток     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8 % да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5 %). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10 %). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[14].

Узрост правіць

 

Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2 % больш (+ звыш 100 тыс.) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3 % да 61,6 %. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2 % да 15,9 %. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30 %). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5 % да 22,5 %[5].

У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.[15]

Гарады правіць

Паводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3 % да 73,9 %. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10 % колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5 % склаў у наступных гарадах Мінск (9 %; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8 %), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52 % гарадскога насельніцтва[16]. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск[17].

Мова правіць

 
Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 года.

Паводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2 %). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23 % насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70 % (6673 тысяч чалавек)[18]. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў, праз русіфікацыю дзяржаўных электронных СМІ праведзеную рэжымам Лукашэнкі, на 20 % (з 73 % да 53 %) зменшылася доля жыхароў, чыя родная мова беларуская, на 14 % (з 37 % да 23 %) стала менш людзей з беларускай мова як мовай штодзённага ўжытку[19]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[20]. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[21], што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў[22], ні данымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8 % з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову[23].

Пол правіць

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[13].

Дынаміка правіць

З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[24]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[25].

Колькасць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасць насельніцтва,
тыс.
Прырост/змяншэнне,
тыс. (за папярэдні год)
Гарадское (%)
XIV стагоддзе ≈1 000[26]
1650 2900[27]
1667 ≈1400[27][28]
1700 2200[27][29]
1717 1500[27][30]
1772 2900[27]
1811 3800[26][31]
1863 4200[26][31]
1897 6673[32] 13,5
1913 6899,1[32] 14,3
1914 7500[26][33]
1917 6900[26][33]
1921 6700[26][33]
1926 4986,0[32][34] 17,0
1939 8912,2[32][33]/≈11000[35][36] 20,8/—
1940 9046,1[32][37] +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10454,9[32][38]
1941 9092,0[32] +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9200[32][33]/10528[32][38]
1945 ≈7700[39] 22,2
1950 7709,0[32] 21,0
1951 7781,1[32] +72,1 22,2
1952 7748,7[32] +32,4 23,6
1953 7693,4[32] +55,3 24,7
1954 7685,6[32] −7,8 25,9
1955 7757,2[32] +71,6 26,6
1956 7850,2[32] +93 27,0
1957 7910,0[32] +59,8 27,8
1958 7961,6[32] +51,6 29,0
1959 8055,7[32] +94,1 30,8
1960 8147,4[32] +91,7 32,0
1961 8233,3[32] +85,9 33,3
1962 8335,2[32] +101,9 34,4
1963 8435,4[32] +100,2 35,4
1964 8479,8[32] +44,4 36,5
1965 8557,9[32] +78,1 37,5
1966 8655,7[32] +97,8 38,5
1967 8761,8[32] +106,1 39,6
1968 8838,7[32] +76,9 40,8
1969 8915,0[32] +76,3 42,1
1970 8992,2[32] +77,2 43,3
1971 9048,7[32] +56,5 44,4
1972 9118,1[32] +69,4 45,7
1973 9182,4[32] +64,3 47,1
1974 9251,4[32] +69 48,5
1975 9317,2[32] +65,8 49,9
1976 9360,5[32] +43,3 51,2[40]
1977 9406,2[32] +45,7 52,4
1978 9463,5[32] +57,3 53,6
1979 9532,5[32] +69 54,9
1980 9591,8[32] +59,3 55,9
1981 9662,9[32] +71,1 57,0
1982 9736,1[32] +73,2 58,0
1983 9800,6[32] +64,5 59,1
1984 9869,4[32] +68,8 60,2
1985 9929,0[32] +59,6 61,2
1986 9986,4[32] +57,4 62,2
1987 10042,8[32][41] +56,4 63,2
1988 10089,7[32] +46,9 64,3
1989 10151,8[32] +62,1 65,4
1990 10188,9[32] +37,1 66,1
1991 10189,8[32] +0,9 66,8
1992 10198,3[32] +8,5 67,2
1993 10234,6[32] +36,3 67,4
1994 10243,5[32][42] +8,9 67,6
1995 10177,3[43] −66,2 68,1
1996 10141,9 −35,4 68,4
1997 10093,0 −48,9 68,8
1998 10045,2 −47,8 69,3
1999 10019,5 −25,7 69,7
2000
2001 9956,7[43] −62,8 70,1
2002 9900,4[43] −56,3 70,5
2003 9830,7[43] −69,7 70,9
2004 9762,8[43] −67,9 71,3
2005 9697,5[43] −65,3 71,8
2006 9630,4[43] −67,1 72,2
2007 9579,5[43] −50,9 72,7
2008 9542,4[43] −37,1 73,2
2009 9513,6[43] −28,8 73,9
2010 9500,0[43] −13,6 74,5
2011 9481,2[43] −18,8 75,1
2012 9465,2[43] −16,0 75,8
2013 9463,8[43] −1,4 76,3
2014 9468,2[43] +4,4 76,8
2015 9480,9[43] +12,7 77,2
2016 9498,4[43] +17,5 77,6
2017 9504,7[43] +6,3 77,9
2018 9491,8[43] −12,9 78,1
2019 9429,2[43] −62,6 78,4
2020 9410,2[4] −19 77,6
2021 9349,6[4] −60,6 77,9
2022 9255,5[4] −94,1 78,1

Шчыльнасць правіць

Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).


Дадатковыя звесткі правіць

  • Колькасць гарадоў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 113; на 1 студзеня 2010 года — 112[44]; на 1 студзеня 2004 года — 109, з іх 20 гарадоў абласнога падпарадкавання[45]; на 1 студзеня 2003 года — 110[46]; на 1 студзеня 1999 года — 109[47].
  • Колькасць пасёлкаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 91; на 1 студзеня 2012 года — 92[48], з іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 года — 94[49], з іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 года — 101[50]; на 1 студзеня 2003 года — 101[51].
  • Колькасць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 года — 24 022[50]; станам на 1 студзеня 2003 года — 24 049[46]; станам на 1999 год — 23 459[52]; станам на 1970 год — 27 911[52]; станам на 1959 год — 34 442[52].
  • Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі[52].
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Брэсцкай вобласці — вёска Альшаны.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гродзенскай вобласці — вёска Верцялішкі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласці — вёска Яроміна.

Зноскі

  1. а б "Беларусаў — 84%, але беларуская мова родная толькі для 53%". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  2. "Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 457,1 тысяч чалавек". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 27 жніўня 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  3. blr.belta.by
  4. а б в г Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Колькасць насельніцтва па абласцях і Мінску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
  5. а б Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Звязда : газета. — 9 верасня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  6. "За студзень—верасень колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тысяч чалавек". БелаПАН. 29 кастрычніка 2008. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  7. http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/ Архівавана 3 мая 2008.
  8. "Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах". Наша Ніва. 17 ліпеня 2008. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  9. Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (англ.)
  10. TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах Архівавана 20 ліпеня 2008. — каментарыі жыхароў сталіцы
  11. "2800 самазабойстваў за мінулы год". Наша Ніва. 21 студзеня 2009. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  12. "Зачараваныя смерцю". Радыё «Свабода». 4 чэрвеня 2009. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  13. а б Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Звязда : газета. — 8 верасня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  14. "У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца планы па рассяленню іншаземцаў працаздольнага ўзросту". БелТА. 3 красавіка 2013. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  15. Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годздзе Архівавана 7 ліпеня 2009. (руск.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 года
  16. "Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск". БелТА. 27 верасня 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  17. https://news.tut.by/society/637218.html Архівавана 15 мая 2019.
  18. "Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова — родная". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |аўтар= (даведка)
  19. "Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу". Радыё «Свабода». 13 верасня 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  20. "Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы". Белазар. 23 лютага 2009. {{cite news}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата доступу= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |спасылка= ігнараваны (даведка)
  21. [1] — Ethnologue (англ.)
  22. https://belisrael.info/?p=15581
  23. https://belisrael.info/?p=3891
  24. Святлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Звязда : газета. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  25. Аляксей Мікуліч. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5.
  26. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 90
  27. а б в г д Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
  28. Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  29. Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (17001721).
  30. Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) склалі 700 тысяч чалавек.
  31. а б У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі.
  32. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 92
  33. а б в г д У сучасных межах.
  34. У межах да 17 верасня 1939 года
  35. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  36. У межах 1939 года.
  37. У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  38. а б У межах 1941 года.
  39. Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  40. У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %.
  41. У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  42. У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  43. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску Архівавана 29 жніўня 2013.
  44. Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В. И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
  45. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 724. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  46. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
  47. Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. // Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
  48. Статыстычны бюлетэнь «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў» (Аб’ём бюлетэня 17 старонак) Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
  49. http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar Архівавана 11 кастрычніка 2011.
  50. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  51. Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І. Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с.
  52. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).

Спасылкі правіць