Насельніцтва Пакістана

Па колькасці насельніцтва ў 2018 годзе Пакістан апярэдзіў Бразілію і цяпер займае 5-е месца ў свеце. Дзяржаўныя мовы — урду і англійская, шырока ўжываюцца мовы пенджабі, сіндхі, пушту. Дзяржаўная рэлігія — іслам. Сталіца — Ісламабад, найбуйнейшыя гарады, галоўныя эканамічныя цэнтры — Карачы і Лахор.

Дэмаграфія правіць

 
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Пакістан адносіцца да найбольш населеных краін свету. У канцы ХХ стагоддзя па колькасці жыхароў Пакістан абышоў Японію і Расію, а ў 2018 (мяркуючы па ўсім) з 212 млн чалавек апярэдзіў Бразілію, такім чынам, замкнуўшы першую пяцёрку краін па колькасці насельніцтва. Сярэднегадавы прырорст складае 1,5 % (2017) — гэта найвышэйшы ў Паўднёвай Азіі і адзін з найвышэйшых у Азіі паказчыкаў. У 2030 годзе Пакістан "плануе" зрынуць Інданезію з яе чацвёртага месца і стаць буйнейшай мусульманскай краінай свету. Пры гэтым нельга не адзначыць, што ў параўнанні з канцом ХХ стагоддзя даволі моцна зменшылася нараджальнасць (сумарны каэфіцыент нараджальнасці — 2,62) і хуткія тэмпы росту насельніцтва яшчэ трымаюцца толькі дзякуючы яго маладой структуры (31,5 % складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў) і павелічэнню працягласці жыцця (да 68 гадоў)[1].

Этнічны склад правіць

 
Цэнтр горада Карачы

Пакістан — шматнацыянальная краіна. Найбуйнейшыя народы належаць да індаеўрапейскай моўнай сям'і: пенджабцы (пераважна правінцыя Пенджаб), сіндхі (паўднёвая частка даліны Інда) — прадстаўнікі індаарыйскае групы; пуштуны (раёны на паўночным захадзе), белуджы (Белуджыстан) — носьбіты іранскіх моваў. Жывуць таксама брагуі, кхто, кахістанцы, выхадцы з Індыі і Ірана. Дзяржаўнай мовай служыць агульнапакістанская урду (па-сутнасці лінгва франка).

Канфесійны склад правіць

Амаль усе вернікі — мусульмане (сунітаў 77 %, шыітаў, паводле розных ацэнак, 5-20 %). Па 1,5 % складаюць індуісты і хрысціяне. Канстытуцыя Пакістана гарантуе ўсім вернікам свабоду веравызнання.

Размяшчэнне і рассяленне правіць

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 244 чал./км², найбольшая на арашальных землях у даліне Інда і яго прытокаў (Пенджабе) да 500 чал./км², у гарах і пустынных раёнах — каля 10-20 чал./км². Гарадское насельніцтва 36,7 %[2]. Буйнейшыя гарады размешчаны ў Пенджабе і на крайняй поўначы краіны: Лахор (11,7 млн чал.), Фейсалабад (3,3), Хайдарабад, Равалпіндзі (2,2), Мултан, Пешавар, Гуджранвала. На Індыйскім узбярэжжы (ды і ўсім поўдні) знаходзіцца толькі адна (але ж агромністая) агламерацыя Карачы (15 млн чал).

У сельскай гаспадарцы занята 42 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамысловасці — 23 %, астатнія ў галіне абслугоўвання.

Зноскі