Наталка Харытанюк

Наталка Харытанюк (нар. 24 жніўня 1984, Брэст) — беларуская пісьменніца.

Наталка Харытанюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 жніўня 1984(1984-08-24) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладае англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ. Выхоўвае сына Багдана (2012 г.н.).

Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшла з ПЭН-цэнтра ў 2019[1].

Творчасць правіць

Дэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» (2005) у газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas».

Аўтар кнігі апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» («Логвінаў», 2010), рамана «Смерць лесбіянкі» («Логвінаў», 2013).

Прэміі правіць

  • Лаўрэат прэміі «Дэбют» (2010) за кнігу апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката»
  • Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год

Зноскі