Натаніэль Готарн

Ната́ніэль Го́тарн (анг.: Nathaniel Hawthorne, нар. 4 ліпеня 1804, Сейлем — 19 мая 1864, Плімут) — адзін з самых выбітных амерыканскіх літаратараў ХІХ стагоддзя.

Натаніэль Готарн
Nathaniel Hawthorne
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Nathaniel Hathorne
Псеўданімы Monsieur de l’Aubépine
Дата нараджэння 4 ліпеня 1804(1804-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1864(1864-05-19)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Бацька Nathaniel Hathorne[d][4]
Маці Elizabeth Clarke Hathorne[d][5]
Жонка Sophia Hawthorne[d]
Дзеці Julian Hawthorne[d] і Mother Mary Alphonsa[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Кірунак рамантызм
Жанр апавяданне, навэла, раман
Мова твораў англійская
Дэбют раман «Фэншо»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Скіраваная на рэлігію творчасць Готарна апісвае праблематыку першароднага граха, жыцця людзей які перамагаюць канфлікты віны і прабачэння. Некаторыя даследчыкі гавораць пра існаванне «комплексу граху». Сам Готарн тлумачыць сваю творчасць, а асабліва зацікаўленасць маральнымі дылемамі, патрэбай кампенсацыі сумнай вядомасці Салему і прыняцце адказнасці за злачынствы здзейсненыя пурытанскім насельніцтвам горада, якое ў канцы XVI стагоддзя правяло некалькі «судоў над ведзьмамі». Натаніэль Гортан і Эдгар Алан По лічацца найлепшымі знаўцамі цёмных бакоў чалавечай псіхікі ў амерыканскай літаратуры.

Біяграфія правіць

Натаніэль Готарн нарадзіўся 4 ліпеня 1804 года ў Салеме, штат Масачусетс, дзе ў наш час знаходзіцца прысвечаны яму музей. Яго прадзядуля, Джон Готарн, браў удзел у вядомым працэсе над ведзьмамі ў XVII стагоддзі, што стала ганьбай роду Готарнаў. Гэты факт аказаў значны ўплыў на будучыню пісьменніка, а таксама жыццё ў пурытанскім асяроддзі Новай Англіі, у якой ён выхоўваўся і якую вінаваціў у сваёй літаратурнай дзейнасці. Готарн тлумачыў сваю творчасць, а асабліва канцэнтрацыю ў ёй маральнымі дылемамі, адказнасьцю за зло, якое здзейсніў яго продак.

У дзяцінстве (1808 год), Натаніэль страціў свайго бацьку, капітана карабля, які памёр ад жоўтай ліхаманкі. Хлопчык вельмі рана даведаўся што такое адзінота, усе дні ён праводзіў у падарожжах па навакольных лясах у далечыні ад людзей. Літаратурныя даследчыкі лічаць, што менавіта ў гэты час абудзілася схільнасць Готарна да самааналізу.

У 1821—1824 г.г. Натаніэль вучыўся ў Коледжы Боўдойн, дзе пазнаёміўся з вядомым у будучыні паэтам Генры Уадсуортам Лонгфэла і будучым прэзідэнтам ЗША Франклінам Пірсам. Пасля сканчэння вучобы, Готарн вырашыў заняцца літаратурнай дзейнасцю. Гэты перыяд яго жыцця не вельмі вядомы, але вядома, што ён пасяліўся ў доме свайго дзядзькі ў Салеме, які называў «сваім гняздом», выбіраючы поўнасцю ізаляванае жыццё. У 1828 годзе быў напісаны першы раман «Fanshaw», які аказаўся няўдалым, а ў 1937 годзе былі апублікаваны яго першыя творы пад назвай «Twice told Stories».

У 1838 годзе Натаніэль пазнаёміўся з мастачкай Сафі Пібадзі, з якой, праз некаторы час, ажаніўся. Шукаючы для сябе і Сафі месца для жыцця, пісьменнік, разам з жонкай пераехаў у 1841 годзе ў утапічную камуну трансідэнталістаў у Брук Фарм. У гэты перыяд, у 1852 годзе, была апублікавана яго аповесць «The Blithdale Romance». У гэтым жа годзе Готарн, разам з Сафі, пераехаў у нованабыты дом. Хутка у Готарна нарадзілася трое дзяцей: Юні, Джуліяна і Розі. У 1841 годзе быў апублікаваны зборнік дзіцячых апавяданняў «Grandfathers Chair», а ў наступным годзе Готарн выдаў свае лепшыя творы на гістарычныя і звышнатуральныя тэмы ў зборніку «Old Farm Stories». У 1850 годзе быў апублікаваны яго першы раман «The Scarlet letter», які прынёс пісьменніку вядомасць і стаў бэстсэлерам.

У 1853—1857 гадах Н. Готарн атрымаў пасаду консула ЗША ў Ліверпулі, Англія. У гэты час ён заняўся публіцыстыкай, яго фельетоны былі сабраны і апублікаваны ў 1863 годзе пад назвай «Our Old Home». У 1857 годзе, разам з сям’ёй Готарн пераехаў у Італію, дзе жыў у Рыме і Фларэнцыі. Тут была напісана яго апошняя аповесць «The Мarble faun».

Пасля вяртання ў ЗША ў 1860 годзе, лісты Готарна сведчаць пра расчараванне яго ўласнай літаратурнай дзейнасцю. Пісьменнік стаў пісаць значна меней, а на ўласным надмагіллі загадаў напісаць «What meaning?» (Які азначае?). Акрамя гэтага, рак страўніка не дазволіў яму скончыць свае чатыры аповесці.

Пісьменнік памёр 19 мая 1864 года ў Плімуце, Нью Гемпшыр, пад час свайго падарожжа ў Уайт Маўнтынс, якое ён здзяйсняў разам з Франклінам Пірсам. Готарн быў пахаваны ў родным Масачусетсы.

Творчасць правіць

Першы зборнік апавяданняў «Двойчы расказаныя гісторыі» (Twice-Told Tales, 1837) быў высока ацэнены Г. Лангфела і Э. По. Акрамя навелаў спадчына Н. Готарна ўключае раманы «Пунсовая літара» (The Scarlet Letter, 1850), «Дом з сямю франтонамі» (The House of the Seven Gables, 1851), «Мармуровы фаўн» (The Marble Fawn, 1860). Да ўсяго, выдаў два дзіцячых зборнікі, якія сталі класікай, — «Кніга цудаў» (A Wonder Book, 1852) і «Гісторыі Тэнглвуда» (Tanglewood Tales, 1853).

Зноскі правіць

  1. а б Nathaniel Hawthorne // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Nathaniel Hawthorne // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.findagrave.com/memorial/459/nathaniel-hawthorne Праверана 13 верасня 2020.
  4. http://www.hawthorneinsalem.org/Life&Times/Family/Introduction.html Праверана 13 верасня 2020.
  5. geni.com — 2006.
  6. а б https://www.history.com/news/10-things-you-may-not-know-about-nathaniel-hawthorne Праверана 13 верасня 2020.
  7. https://library.bowdoin.edu/arch/mss/nhg.shtml Праверана 13 верасня 2020.

Спасылкі правіць