Нафан (іўр.: נָתָן «дараваны [Богам]», грэч. Νάθαν; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давіда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг Параліпаменан, Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давіда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг Царстваў. Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давіда і Саламона[1].

Прарок Нафан выкрывае Давіда. Парыжскі псалтыр

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць