Нацыянальная футбольная канферэнцыя

Нацыянальная футбольная канферэнцыя (НФК) (англ.: National Football Conference)) — адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). У першым сезоне аб’яднанай лігі ў НФК выступалі 13 каманд (да зліцця ўсе гулялі ў НФЛ).

Лагатып Нацыянальнай футбольнай лігі (2010-…)

Цяперашнія каманды правіць

На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.

Нацыянальная футбольная канферэнцыя
Дывізіён Каманда Стадыён Горад, штат
Усход Далас Каўбойз AT&T Stadium Ірвінг[1], Тэхас
Нью-Ёрк Джаентс MetLife Stadium Іст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі
Філадэльфія Іглз Lincoln Financial Field Філадэльфія, Пенсільванія
Вашынгтон Рэдскінз FedEx Field Лэндовер, Мэрыленд
Поўнач Чыкага Бэарз Soldier Field Чыкага, Ілінойс
Дэтройт Лаянз Ford Field Дэтройт, Мічыган
Грын-Бей Пэкерс Lambeau Field Грын-Бей, Вісконсін
Мінесота Вікінгс Hubert H. Humphrey Metrodome Мінеапаліс, Мінесота
Поўдзень Атланта Фэлканс Georgia Dome Атланта, Джорджыя
Караліна Пантэрз Bank of America Stadium Шарлот, Паўночная Караліна
Нью-Арлеан Сэйнтс Mercedes-Benz Superdome Новы Арлеан, Луізіяна
Тампа-Бэй Бакэнірс Raymond James Stadium Тампа, Фларыда
Захад Арызона Кардыналс University of Phoenix Stadium Глендэйл, Арызона
Сент-Луіс Рэмс Edward Jones Dome Сент-Луіс, Місуры
Сан-Францыска Форці Найнэрс Candlestick Park Сан-Францыска, Каліфорнія
Сіэтл Сіхокс CenturyLink Field Сіэтл, Вашынгтон

Плэй-оф правіць

Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй НФК», каманды разыгрываюць «Джорж Халас Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды НФК выйгравалі Супер Боўл 21 раз (прадстаўнікі АФК-20).

Лагатып правіць

 
Арыгінальны лагатып Нацыянальнай футбольнай лігі (1970-2009)

Арыгінальны лагатып НФК, выкарыстоўваўся з 1970 года па 2009 год. Ён прадстаўляў сабой сінюю літару 'N' з трыма зоркамі ўнутры. Тры зоркі прадстаўлялі тры дывізіёны, на якія падзялялася канферэнцыя з 1970 па 2001 год (Усходні, Цэнтральны і Заходні дывізіёны)[2]. У 2010 годзе НФЛ прадставіла абноўлены лагатып НФЛ. Асноўнае адрозненне ад старога лагатыпа заключалася ў чатырох зорках замест трох. Чатыры зоркі сімвалізавали чатыры дывізіёны НФК[3].

Зноскі

  1. Стадыён размешчаны ў г. Арлінгтан. Каманда базіруецца ў г. Ірвінг.
  2. National Football Conference Logo. Праверана 29 снежня 2009.
  3. Paul Lukas. But I Absolutely Refuse to Write About the Draft Caps(недаступная спасылка). Uni Watch blog. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2010. Праверана 16 красавіка 2010.