Нацыянальны гістарычны помнік ЗША

Нацыянальны гістарычны помнік (англ.: National Historic Landmark) — аб'ект, гістарычная каштоўнасць якога прызнаецца Федэральным урадам ЗША. Аб'ектамі, якія маюць гэты статус, з'яўляюцца гістарычныя будынкі, комплексная гістарычная забудова, а таксама помнікі тэхнікі (напрыклад, канатны трамвай Сан-Францыска).

Парусны ваенны карабель USS Constitution, пабудаваны ў 1794 годзе — адзін з Нацыянальных гістарычных помнікаў

Усе Нацыянальныя гістарычныя помнікі аўтаматычна ўключаюцца ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.

Статус Нацыянальнага гістарычнага помніка прысвойваецца з 1960 года.

Агляд правіць

Па стане на 2008 год статус Нацыянальнага гістарычнага помніка прысвоены 2442 аб'ектам. Дзесяць працэнтаў усіх помнікаў (256 аб'ектаў) размешчаны ў штаце Нью-Ёрк. Аб'екты, якія маюць статус Нацыянальнага гістарычнага помніка ёсць ва ўсіх штатах ЗША, акрузе Калумбія, года таксама ў Пуэрта-Рыка (15 аб'ектаў ), Федэратыўных Штатах Мікранезіі і ў іншых залежных ад ЗША тэрыторыях. Адзін аб'ект размешчаны па-за ЗША і іх залежных тэрыторый, а менавіта ў Марока (гэтым аб'ектам з'яўляецца Амерыканская дыпламатычная місія ў Танжэры)[1].

Глядзіце таксама правіць

Зноскі