Нацыянальны парк Ману

Нацыянальны парк Ману (ісп.: Parque Nacional del Manú) — нацыянальны парк у Перу. Парк быў арганізаваны ў 1977 годзе на тэрыторыі рэгіёнаў Мадрэ-дэ-Дыёс і Куска, а ў 1987 годзе быў прызнаны аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ману
ісп.: Parque nacional del Manu

Нацыянальны парк Ману
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d]
Размяшчэнне Перу
Плошча
  • 17 163 км²
Дата заснавання 1973
Сайт sernanp.gob.pe/del-manu
physical
Ману
Ману

Плошча Ману — 19098 км², з іх нацыянальны парк займае 15 328 км², астатняе — рэзервовая зона. Асноўная частка тэрыторыі — амазонскія лясы, але некаторая частка знаходзіцца ў Андах на вышыні да 4200 м.

У Ману жыве вялікая колькасць відаў флоры і фауны. На яго тэрыторыі знойдзена больш за 15 тысяч відаў раслін і каля тысячы відаў птушак. На тэрыторыі парку ахоўваецца папуляцыя інкскіх жаб — эндэміка Перу.

Спасылкі правіць