Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка»

Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка» (укр.: Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве.

Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка»
(ПНТУ)
Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка»
Арыгінальная назва Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка»
Міжнародная назва Poltava National Technical Yuri Kondratyuk University
Заснаваны 1930
Рэктар Анішчанка Уладзімір Аляксандравіч
Рэктар Уладзімір Анішчанка[d]
Студэнты 10000
Дактары 32
Прафесары 36
Выкладчыкаў 500
Юрыдычны адрас Пэршатраўнэвы пр-т 24, 36011 Палтава, Украіна
Сайт pntu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Больш за 10 тысяч студэнтаў вучацца на 42 спецыяльнасцях 5 інстытутаў і факультэтаў універсітэта. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць больш за 500 выкладчыкаў, з якіх 12 акадэмікаў, 9 членаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, 32 доктара навук, 36 прафесары, амаль 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, 16 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.

Універсітэт мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: 9 навучальных карпусоў з агульнай плошчай 87 000 м2, бібліятэка налічвае прыкладна 500 тысяч адзінак літаратуры, 5 чытальных залаў з 400 месцамі, 55 навучальных лабараторый і 10 навукова-даследчых лабараторый, 26 камп'ютарных класаў і інш.

Універсітэцкі кампус уключае 5 інтэрнатаў для 2500 студэнтаў. Таксама маецца санаторый-прафілакторый для студэнтаў і выкладчыкаў на 100 месцаў, сталовая, 9 спартыўных залаў і стадыёнаў, 2 новыя палі са штучным пакрыццём. Універсітэт мае вучэбна-аздараўленчы комплекс на беразе ракі Ворскла.

Структура правіць

  • Інстытут фінансаў, эканомікі і менеджмента
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій і механатронікі
  • Інстытут нафты і газу
  • Інстытут архітэктуры і будаўніцтва
  • Гуманітарны факультэт
  • Міргарадскі мастацка-прамысловы каледж
  • Палтаўскі каледж нафты і газу

Спасылкі правіць