Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы

Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы (ісп.: Universidad Nacional de Córdoba (UNC)) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Аргенціны. Знаходзіцца ў горадзе Кордава і з'яўляецца найстарэйшым універсітэтам у краіне і чацвёртым па ўзросту ў Амерыцы.

Універсітэт Кордавы
Universidad Nacional de Córdoba
(UNC)
ісп.: Universidad Nacional de Córdoba
Дэвіз Ut portet nomen meum (лац.)
Заснаваны 1613
Тып нацыянальны
Рэктар Караліна Скота
Студэнты 115 000 человек[1]
Аспірантура 5900
Дактары 1900
Прафесары 8200
Размяшчэнне Сцяг Аргенціны Кордава
Сайт www.unc.edu.ar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу двух стагоддзяў быў адзіным універсітэтам у Аргенціне, але ў XX ст. саступіў першынство універсітэту Буэнас-Айрэса. Езуіцкі квартал, на тэрыторыі якога размешчаны гістарычныя будынкі універсітэта, - помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як і астатнія нацыянальныя ўніверсітэты Аргенціны, фінансуецца дзяржавай, але з'яўляецца аўтаномным, аддзеленым ад царквы і дае бясплатнае навучанне. Мае сістэму самакіравання, у якую ўваходзяць прадстаўнікі прафесарскага складу, студэнтаў і аспірантаў.

Гісторыя правіць

Гісторыя універсітэта пачынаецца з 1610 года, калі езуіты заснавалі ў Кордаве Вышэйшую Калегію (лац.: Collegium Maximum), дзе выкладалася філасофія і тэалогія. На базе калегіі ў 1613 годзе быў утвораны ўніверсітэт і бібліятэка. 8 жніўня 1621 Папа Рыгор XV дазволіў універсітэту прысуджаць навуковыя ступені, а 2 лютага 1622 г. гэта рашэнне ратыфікаваў кароль Філіп IV.

Указам ад 2 красавіка 1767 года кароль Іспаніі Карл III выгнаў езуітаў са сваіх уладанняў, пасля чаго ўніверсітэт перайшоў да ордэна францысканцаў. У 1791 годзе ва ўніверсітэце быў утвораны факультэт права.

У 1800 годзе каралеўскім указам універсітэт атрымаў назву «Каралеўскі універсітэт Святога Карла і Маці Божай Мансерат», а таксама статус каралеўскага і папскага. Ва ўніверсітэце пачалі выкладаць матэматыку.

У 1820 годзе губернатар правінцыі Кордава Хуан Баўтыста Бустас даў універсітэту статус правінцыйнага, а ў 1856 годзе ён стаў нацыянальным і атрымаў сваю сучасную назву. У 1860-х гадах у Аргенціне былі праведзены адукацыйныя рэформы, у выніку якіх ва ўніверсітэце Кордавы спынілі выкладанне.

1918 з Універсітэта Кордавы пачалася ўніверсітэцкая рэформа ў Аргенціне, якая ў далейшым распаўсюдзілася на ўвесь кантынент. Галоўнымі прынцыпамі рэформы былі аўтаномія вышэйшых навучальных устаноў, самакіраванне, набліжэнне іх да грамадства, перыядычныя публічныя акрэдытацыі кафедраў і г. д.

У ХХ ст. значна ўзрасла колькасць спецыяльнасцяў і студэнтаў ва ўніверсітэце, ён ператварыўся ў важны даследчы цэнтр краіны.

Зноскі

Спасылкі правіць