Нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас

Нацыянальны універсітэт Сан-Маркас ((ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos, UNMSM) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Ліма, Перу, найстарэйшы ва ўсёй Амерыцы[2]. Заснаваны 12 мая 1551 года дэкрэтам іспанскага караля Карласа I на базе манастырскай школы Дамініканскага ордэна, якая насіла імя св. Марка.

Галоўны нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас
Universidad Nacional Mayor de San Marcos
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Universidad Nacional Mayor de San Marcos
Міжнародная назва National University of San Marcos
Дэвіз Universidad del Perú, Decana de América
Універсітэт Перу, найстарэйшы ў Амерыцы
Заснаваны 12 мая 1551
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Рэктар Луіс Іскіерда Васкес
Рэктар Jeri Ramón Ruffner[d]
Студэнты Каля 40 000[1]
Размяшчэнне Сцяг Перу Ліма, Перу
Кампус 69 га
Юрыдычны адрас

Ciudad Universitaria:
Av. Venezuela cdra. 34,

Av. Universitaria s/n., Lima.
Сайт unmsm.edu.pe
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталічны універсітэт Лімы лічыцца самай прэстыжнай і паважанай вышэйшай навучальнай установай у Перу і з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны. Ва ўніверсітэце вучыліся многія ўплывовыя перуанскія і лацінаамерыканскія мысляры, навукоўцы, палітыкі і пісьменнікі. Гістарычна ўніверсітэт таксама атрымаў вядомасць як цэнтр студэнцкай актыўнасці.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць 20 факультэтаў і 58 кафедраў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў. Большасць факультэтаў і даследчых інстытутаў размешчаны ва ўніверсітэцкім гарадку - вялікім кампусе на заходняй ўскраіне Лімы. Ва ўніверсітэце вучацца каля 40 тыс. студэнтаў і 4 тыс. аспірантаў.

Пры ўніверсітэце дзейнічаюць шэраг дзяржаўных устаноў (такіх, як «Культурны цэнтр Сан-Маркас» і «Музей натуральнай гісторыі»), а таксама (з 1924) футбольны клуб «Універсітарыа».

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі

  1. Revista universitaria "San Marcos al Día" nº 165: "457º Aniversario de la UNMSM", artículo La Decana de América celebra 457 años de fundación, pág. 5.
  2. «Foundation of the University of Lima». National University of San Marcos. Accessed August 22, 2009.

Спасылкі правіць