Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій

Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхналагічнага профілю, якая мае статус нацыянальнага ўніверсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.

Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій
Національний університет харчових технологій
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Національний університет харчових технологій
Міжнародная назва National University of Food Technologies
Заснаваны 1884
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Анатоль Іванавіч Украінец[d]
Студэнты 27 000
Дактары 120
Прафесары 125
Метро Плошча Льва Талстога
Юрыдычны адрас вул. Уладзімірская, 68,
01033 г. Кіеў, Украіна
Сайт nuft.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій — гэта вучэбна-навуковы комплекс тэхнічнага профілю, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на адукацыйна-кваліфікацыйных узроўнях «бакалаўр», «спецыяліст» і «магістр» па 215 адукацыйных праграмах для мяса-малочнай, хлебапякарнай, кандытарскай, фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, іншых галін аграпрамысловага комплексу і харчовага машынабудавання. У вучэльні атрымліваюць веды каля 30 тысяч студэнтаў і слухачоў дзённай і завочнай формаў навучання.

НУПТ — гэта вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ўзроўню акрэдытацыі. Вучэбна-выхаваўчы працэс, навукова-метадычная і навукова-даследчая работа забяспечваюцца ў межах шасці факультэтаў і інстытутаў. Акрамя таго, у склад комплексу ўваходзяць 2 інстытута паслядыпломнай адукацыі, 6 філіялаў, а таксама 11 каледжаў па ўсёй Украіне.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць 42 кафедры, якія маюць 24 філіяла і 8 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў на перадавых прадпрыемствах, у праектных і навукова-даследчых установах. Акрамя таго, за апошнія гады створаны 3 вучэбна-вытворчых цэнтры, рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій, які аб’ядноўвае факультэцкія камп’ютарныя цэнтры, камп’ютарныя класы і 52 лакальныя сеткі.

У вучэльні працуюць каля 5 тысяч супрацоўнікаў, сярод якіх: больш за 120 прафесараў, дактароў навук; каля 800 дацэнтаў, кандыдатаў навук. Сярод іх 21 акадэмік, 16 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Украіны, заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны, заслужаныя работнікі вышэйшай школы, выдатнікі адукацыі Украіны.

Спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі рыхтуюць у аспірантуры і дактарантуры. Ва ўніверсітэце функцыянуюць 7 спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацый па 13 навуковых спецыяльнасцях.

Структура правіць

Інстытуты і факультэты правіць

  • Інстытут харчовых тэхналогій;
  • Інжынерна-тэхнічны інстытут імя акадэміка І. С. Гулага;
  • Інстытут эканомікі і ўпраўлення;
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі;
  • Факультэт біятэхналогій і экалагічнага кантролю;
  • Факультэт аўтаматызацыі і камп’ютэрных сістэм;
  • Факультэт гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу.

Філіялы правіць

Каледжы правіць

Спасылкі правіць