Нацыянал-ліберальная партыя (Германія)

ліберальная палітычная партыя ў Германскай імперыі

Нацыянал-ліберальная партыя (ням.: Nationalliberale Partei) — палітычная сіла ў Германіі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Нацыянал-ліберальная партыя
Nationalliberale Partei
Лідар Эрнст Басерман[d] і Густаў Штрэземан
Заснавальнік Макс фон Форкенбек[d]
Дата заснавання 1867
Дата роспуску 1918
Краіна
Ідэалогія нацыянал-лібералізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянал-ліберальная група з’явілася ў прусскім ландтагу восенню 1866 года. Яе склалі правыя члены Германскай прагрэсісцкай партыі, якія групаваліся вакол Эдуарда Ласкера і Ганса Віктара фон Унру. Нягледзячы на рознагалоссі з урадам з нагоды ўнутранай палітыкі, партыя актыўна падтрымлівала дзейнасць Бісмарка, накіраваную на аб’яднанне Германіі. Старшынёй партыі, якая афіцыйна аформілася да 1867 года стаў Рудольф фон Бенігсен. На першых выбарах у рэйхстаг у 1871 годзе партыя атрымала больш за 30 % галасоў, сфармаваўшы найбуйнейшую дэпутацкую фракцыю.

Перыяд найбольшага ўплыву НЛП прыпадае на 1871—1879 гады, калі партыя з’яўлялася галоўным саюзнікам Бісмарка ў рэйхстагу, падтрымліваючы ўрадавую палітыку культуркампфа. Дзелавым колам, якія падтрымлівалі НЛП, была выгадная палітыка свабоднага гандлю, якая праводзілася ўрадам у 1870-х гадах. Пасля пераходу да пратэкцыянізму ў 1880-я гады з партыі выйшла апазіцыйная фракцыя, сфарміраўшая Германскую партыю вальнадумных. Сама партыя, усё больш выціскаемая з апазіцыйнага поля сацыял-дэмакратамі, паступова збліжалася з кансерватарамі. Падчас Першай сусветнай вайны НЛП на чале з Густавам Штрэземанам падтрымлівала экспансіянісцкія планы ўрада.

Пасля заканчэння вайны і Лістападаўскай рэвалюцыі адбыўся раскол партыі: умеранае крыло сфармавала Нямецкую народную партыю, левае крыло злілося з ПНП, утварыўшы Нямецкую дэмакратычную партыю. Вельмі правая меншасць далучылася да Нямецкай нацыянальнай народнай партыі.

Вынікі на выбарах у рэйхстаг правіць

 
Лідары Нацыянал-ліберальнай партыі. Верхні шэраг: Вільгельм Вехрэнфенінг, Эдуард Ласкер, Генрых фон Тройчке, Ёган Мікель. Ніжні шэраг: Франц фон Рогенбах, Карл Браўн, Рудольф фон Гняйст, Людвіг Бамбергер
Год Вынік (месца)
1871 30,1 % (1-е месца)
1874 29,7 % (1)
1877 27,2 % (1)
1878 23,1 % (1)
1881 14,6 % (3)
1886 17,6 % (3)
1887 22,3 % (1)
1890 16,3 % (3)
1893 13,0 % (4)
1898 12,5 % (3)
1903 13,9 % (3)
1907 14,5 % (3)
1912 13,6 % (3)