Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Нача́льнік Генера́льнага шта́ба Узбро́еных Сіл — першы намеснік Міністра абароны, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Міністра абароны.

Эмблема Генеральнага штаба Беларусі

Начальнік Генеральнага штаба падпарадкоўваецца Міністру абароны і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на Генеральны штаб.

Начальнік Генеральнага штаба з’яўляецца прамым воінскім начальнікам для ўсяго асабістага складу Узброеных Сіл, а пры забеспячэнні Генеральным штабам ў ваенны час па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнага кіравання ваеннай арганізацыяй дзяржавы — старэйшым начальнікам для асабістага складу іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

Функцыянальныя абавязкі правіць

  • кіруе Генеральным штабам і арганізуе яго працу;
  • ажыццяўляе аператыўнае кіраванне Узброенымі Сіламі;
  • арганізуе ва ўстаноўленым парадку перавод Узброеных Сіл з мірнага на ваенны час;
  • арганізуе праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ва Узброеных Сілах;
  • ажыццяўляе кіраўніцтва баявым дзяжурствам ва Узброеных Сілах і кантроль за выкананнем яго задач;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва Узброеных Сілах;
  • арганізуе аператыўную і мабілізацыйную падрыхтоўку ва Узброеных Сілах, кіруе забеспячэннем іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнню
  • ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці;
  • выдае ў межах сваёй кампетэнцыі загады і дырэктывы, аддае ўказанні, арганізуе і правярае іх выкананне. Пры выкананні указанняў Міністра абароны аддае загады ад яго імя;
  • удзельнічае ў правядзенні кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Узброеных Сіл кваліфікаванымі спецыялістамі, у межах сваіх паўнамоцтваў забяспечвае іх падбор, расстаноўку і прафесійнае навучанне;
  • размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі, вызначае абавязкі начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнага штаба;
  • зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях Генеральнага штаба;
  • дзейнічае без даверанасці ад імя Генеральнага штаба, прадстаўляе яго інтарэсы ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, распараджаецца ва ўстаноўленым парадку яго сродкамі і замацаваным за ім маёмасцю, выдае даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў Генеральнага штаба;
  • выдае ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй кампетэнцыі загады, абавязковыя для выканання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і іншымі арганізацыямі, і арганізуе праверкі іх выканання;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Начальнікі Галоўнага штаба правіць

Начальнікі Генеральнага штаба правіць

Спасылкі правіць