Начка Гінвілавіч

(XV ст.) кашталян троцкі

Начка Гінвілавіч, Нач, Онач, Аначка у хросце Пётр (згадв. 14131455) — літоўскі баярын, сын троцкага намесніка Гінвіла. Староста берасцейскі1433), кашталян троцкі (14521455). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Даліва».

Герб «Даліва».

Паводле Длугаша, па смерці Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 Начка, на той час староста берасцейскі, быў прыхільнікам укняжання Жыгімонтава сына Міхала і спрабаваў аказаць супраціў новаму вял. кн. Казіміру Ягелончыку. Нягледзячы на гэта, не згубіў пры Казіміры ўраду, а ў 1449 нават атрымаў ад яго новыя наданні.

Меў сыноў Андрэйку, Міхала і Якуба Начовічаў. Родзічам Начкі быў, імаверна, і Пётр Лелюш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. 8.