«Наш голас» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася Беларускай сялянска-работніцкай грамадой з 27 студзеня да 28 лютага 1927 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Выйшла 11 нумароў, з іх 5 канфіскаваны. Забаронена польскімі ўладамі.

«Наш голас»
Тып два разы ў тыдзень
Рэдактар Альберт Эйсан
Заснавана 26 студзеня 1927
Спыненне публікацый 26 лютага 1927
Палітычная прыналежнасць Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня, Віленская вул. 12-6

Адлюстроўвала рэпрэсіі польскага ўрада супраць беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, выкрывала паклёп праўрадавай прэсы на яго арыштаваных прадстаўнікоў, дэпутатаў сейма, інфармавала пра дэманстрацыі ў іх абарону (у Косаве, расстраляную паліцыяй, а таксама ў Мінску) — артыкулы «Буржуазная маральнасць», «У чым вінавацяць нашых паслоў». Прапагандавала новую тактычную лінію вызвольнай барацьбы ў перыяд наступлення рэакцыі, устаноўку на актывізацыю культурна-асветны фронту. Крытыкавала пазіцыю ўрада па пытаннях зямельнай рэформы і асветы. Востра ставіла праблему правоў чалавека ў Польшчы і праявы фашызму ў краіне (артыкулы «Да вызвалення чалавека», «Ці ёсць фашызм у Польшчы?»).

Інфарміравала пра важнейшыя культурныя падзеі ў Заходняй Беларусі і БССР. Змяшчала творы М. Васілька, Т. Кляшторнага, С. Галыша, Т. Волі і інш.

Літаратура правіць

А. С. Ліс. «Наш голас» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі правіць