Наш край (часопіс)

часопіс 1925 года
(Пасля перасылкі з Наш край)

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

«Наш край»
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.
Тып часопіс
Заснавальнік Інстытут беларускай культуры
Краіна БССР
Галоўны рэдактар Змітрок Бядуля (1926-1930)
Заснавана кастрычнік 1925
Спыненне публікацый кастрычнік 1930
Палітычная прыналежнасць Цэнтральнае Бюро краязнаўства
Мова Беларуская
Перыядычнасць Штомесячнік
Тыраж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай Азбукін[1], з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна»

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

Літаратура правіць

  Вонкавыя выявы
З калекцыі «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919—1939 гг.», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  Часопіс «Наш край», 1925 год
  Часопіс «Наш край», 1926 год
  Часопіс «Наш край», 1927 год
  Часопіс «Наш край», 1928 год
  Часопіс «Наш край», 1929 год
  Часопіс «Наш край», 1930 год
  Часопіс «Савецкая краіна», 1930 год
  Часопіс «Савецкая краіна», 1931 год
  Часопіс «Савецкая краіна», 1932 год