«На чо́рных ля́дах» — апавяданне Васіля Быкава, прысвечанае Слуцкаму збройнаму чыну, напісанае ў 1990-х гг. Само апавяданне з'явілася на свет у 1994 г. У 1995 г., разам з апавяданнямі «Перад канцом» і «Жоўты пясочак», легла ў аснову аднайменнай кінастужкі.

На Чорных лядах
Жанр аповесць
Аўтар Васіль Быкаў
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1995 год
Папярэдні Сцюжа
Наступны Перад канцом

Сюжэт правіць

У апавяданні «Нa чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Bосем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія жадалі дабрa сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, a кіруюцца гуманістычнай думкай: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, paспачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандовец даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаaхвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў творa аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.

Цікавосткі правіць

  • Прэм’ера аднайменнага фільма павінная была прайсці праз некаторы час пасля рэферэндуму 1995 года, але так і не адбылася праз знікненне адзінай копіі фільма. Пазней яна нібыта знайшлася, але ў шырокі пракат фільм ужо не выйшаў. Адбылося толькі некалькі абмежаваных паказаў у Мінску і Маскве[1].
  • Нягледзячы на тэматыку, аповесць (як і згаданыя вышэй) друкуюцца ў шматтомных выданнях твораў Васіля Быкава.
  • У ліпені 2020 года «Беларусьфільм» выклаў у сацыяльных сетках адлічбаваную поўную версію экранізацыі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць