На цудоўным блакітным Дунаі

«На цудоўным блакітным Дунаі» (ням.: An der schönen blauen Donau) — адзін з самых вядомых класічных музычных твораў, вальс Іагана Штрауса-сына (op. 314), напісаны ў 1866 годзе. Ён з'яўляецца ў пэўным сэнсе неафіцыйным гімнам Аўстрыі і традыцыйна выконваецца на біс у навагоднім венскім канцэрце.

Тытульны ліст op. 314 «An der schönen blauen Donau»

Першапачаткова вальс быў напісаны для Венскага харавога таварыства (ням.: Wiener Männergesangverein). Словы на музыку напісаў паэт харавога таварыства Іозеф Вайль (Joseph Weyl)[1][2]. Прэм'ера адбылася 13 лютага 1867 года ў палацы Думбы і сустрэла халаднаваты прыём у венскай публікі. Пасля канцэрта Штраус сказаў: «Чорт з ім, з вальсам, а вось коду мне шкада — я б хацеў яе поспеху» («Den Walzer mag der Teufel holen, nur um die Coda tut's mir leid — der hätt' ich einen Erfolg gewünscht»).

Другі раз Штраус прадставіў чыста інструментальную версію вальса ў гэтым жа 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы у Парыжы, і гэта выступленне мела вялікі поспех. Вальс быў выдадзены мільённым тыражом[3].

У папулярнай культуры правіць

  • У фільме Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года» вальс гучыць у велічнай сцэне палёту праз космас, а таксама ў фінальных тытрах.
  • У фільме «Тытанік» (1997 года) гэты вальс гучыць у момант, калі галоўны герой, Джэк, уваходзіць у рэстаран першага класа.

Зноскі

Спасылкі правіць