Неаплатанізм — ідэалістычны кірунак антычнай філасофіі III—VI ст.; апошні этап развіцця антычнага платанізму.

Неаплатанізм
Дата заснавання / стварэння 245
Пераемнік Neoplatonism in the Middle Ages[d]
Дата заканчэння 529
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Неаплатанізм узнік на глебе філасофскіх ідэй Платона і яго паслядоўнікаў у Рымскай імперыі ў перыяд яе распаду, крызісу і разлажэння рабаўладальніцкага грамадства. Заснавальнік — Плацін, найбольш значныя прадстаўнікі — Парфірый, Амелій і Прокл. Неаплатанізм існаваў у форме мноства асобных школ і гурткоў.

Фундамент неаплатанізму складае вучэнне Платона аб існаванні двух светаў: вечнага, нязменнага, сапраўднага свету ідэй і свету пачуццёвых рэчаў, якія з’яўляюцца ўвасабленнем і адлюстраваннем ідэй. У прадстаўнікоў неаплатанізму гэта тэорыя прыняла форму вучэння аб містычным выцяканні, выпраменьванні матэрыяльнай рэчаіснасці з нематэрыяльнага, духоўнага першапачатку. Паводле гэтай канцэпцыі ў пабудове сусвету існуе пэўная іерархія, на чале якой стаіць звышнатуральнае «адзінае», або першаснасць, а далей у парадку эманацыі (сыходжання) ідуць быццё-розум з ідэямі ў ім і сусветная душа, што звернута да розуму і свету пачуццёва да рэчаў. Яна распадаецца на анёлаў і людзей; на апошнім ніжэйшым месцы знаходзіцца матэрыяльны свет. Звяртанне да містычнай інтуіцыі і экстазу з мэтай спасціжэння вышэйшай ісціны надае неаплатанізму характар тэасофіі. Вынікі эвалюцыі платонаўскай філасофіі ў межах язычніцкага політэізму падвёў Прокл у форме дэталёвага пераліку асноўных паняццяў і метадаў неаплатанізму.

3 узнікненнем хрысціянства неаплатанізм знайшоў новы змест, які быў выкарыстаны ў далейшай распрацоўцы філасофскага абгрунтавання хрысціянскай рэлігіі (трактоўка матэрыяльнага свету ў якасці ілюзорнага і грахоўнага, пазбаўленне ад усяго цялеснага і далучэнне да боскай сутнасці пры дапамозе містычнага азарэння душы, экстазу).

Неаплатанізм паўплываў на хрысціянскую патрыстыку, развіццё сярэдневечнай філасофіі (М. Кузанскі, Дж. Бруна), філасофскіх поглядаў Б. Спінозы, Г. Лейбніца, прадстаўнікоў нямецкай класічнай філасофіі Г. Гегеля, Ф. Шэлінга, рускай філасофіі (У. Салаўёў, М. Лоскі, С. Франк). Ідэі неаплатанізму ўвайішіі ў некаторыя кірункі сучаснай філасофскай думкі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Боўш В. Неаплатанізм // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.