Неглюбка

аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Не́глюбка[1] (трансліт.: Niehliubka, руск.: Неглюбка) — аграгарадок у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Аграгарадок
Неглюбка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
828 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2330
Аўтамабільны код
3
СААТА
3208828031
Неглюбка на карце Беларусі ±
Неглюбка (Беларусь)
Неглюбка
Неглюбка (Гомельская вобласць)
Неглюбка

Геаграфія правіць

За 38 км на паўночны-ўсход ад Веткі, за 60 км ад Гомеля, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун — Гомель. Планаванне складаецца з трох прамавугольных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Збудаванні пераважна драўлянага сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Суражскім павеце Чарнігаўскай губерні. У 1765 годзе пабудаваная Свята-Мікалаеўская царква. З сярэдзіны XIX стагоддзя вядомая як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасць набылі тканыя ручнікі з старажытнымі геаметрычнымі і геаметрычна-расліннымі арнаментамі. Ад Неглюбкі праз вёскі Свяцілавічы, Покаць, Мяркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. Падчас акупацыі нямецкімі войскамі ў 1918 годзе ў ваколіцах вёскі дзейнічаў партызанскі атрад. У 1926 годзе працавалі хата-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Неглюбскага сельсавета Свяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага, з 12 лютага 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 года Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваныя саўгас «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузні, 3 ветраныя млыны (з 1926 па 1932 гады), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў верасні 1943 гады спалілі 50 двароў. Вызваленая 28 верасня 1943 года. У баях за вёску загінулі 5 савецкіх салдатаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 жыхары загінулі на франтах. У 1963 годзе ў памяць аб загінулых жыхарах Неглюбскага сельсавета ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дружба». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, лесапілка, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.

У 1977 годзе Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ткацкі цэх. Неглюбскія ручнікі экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах (Японія, Бельгія, Францыя, Канада, ЗША).

Насельніцтва правіць

  • 1885 год — 2144 жыхары.
  • 1897 год — 3500 гаспадарак (паводле перапісу).
  • 1926 год — 750 двароў 3987 жыхароў.
  • 1959 год — 1675 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2000 год — 912 жыхароў, 367 двароў[2].
  • 2004 год — 358 гаспадарак, 828 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 265.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць