Неймар

бразільскі футбаліст

Неймар да Сілва Сантус Жуніяр[4] (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Хіляль» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.

Футбол
Неймар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Неймар да Сілва Сантус Жуніяр
Нарадзіўся 5 лютага 1992(1992-02-05)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 175 см[3]
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Хіляль
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Бразілія Партугеза Сантыста
2003—2009 Бразілія Сантус
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Бразілія Сантус 103 (54)
2013—2017 Іспанія Барселона 123 (68)
2017—2023 Францыя Пары Сен-Жэрмен 112 (82)
2023— Саудаўская Аравія Аль-Хіляль
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Бразілія Бразілія (да 17) 3 (1)
2011 Бразілія Бразілія (да 20) 7 (9)
2012, 2016 Бразілія Бразілія (алімп.) 14 (8)
2010— Бразілія Бразілія 124 (77)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Золата Рыа-дэ-Жанейра 2016 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Срэбра Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Сантус» правіць

 
Неймар шырока вядомы за свой дрыблінг

Неймар з’яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзе[5]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»[6]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[7]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[8]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.

У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[9]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[10]. Пасля заканчэння сезона 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[11], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[12], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[13]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[14].

«Барселона» правіць

26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[15]. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[16][17]. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.

«Пары Сен-Жэрмен» правіць

3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам[18]. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.

«Аль-Хіляль» правіць

У жніўні 2023 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Хіляль», падпісаўшы двухгадовы кантракт[19]. Сума трансферу склала 90 млн еўра.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[20]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[21]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбаліста[22].

10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.

Дасягненні правіць

«Сантус»:

«Барселона»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Бразілія:

Асабістае жыццё правіць

Неймар з’яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[5]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[23].

Крыніцы правіць

  1. а б Transfermarkt — 2000.
  2. Neymar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://web.archive.org/web/20170804175007/https://en.psg.fr/effectif/neymar-jr Праверана 4 жніўня 2017.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. а б Neymar — O Menino da Vila Архівавана 2 студзеня 2012.. planotatico.com
  6. Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
  7. ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо» Архівавана 27 сакавіка 2009.. championat.ru
  8. Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010 Архівавана 5 сакавіка 2016.. Globo Esporte
  9. Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! Архівавана 14 верасня 2016. championat.com
  10. Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
  11. Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
  12. Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
  13. Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
  14. Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
  15. Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
  16. Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
  17. Неймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва
  18. «ПСЖ» объявил о пятилетнем контракте с Неймаром. by.tribuna.com
  19. Официально: Неймар сменил "Пари Сен-Жермен" на "Аль-Хиляль" (руск.). football.by (15 жніўня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  20. Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо Архівавана 1 мая 2010.. championat.ru
  21. Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии Архівавана 15 мая 2010.. championat.ru
  22. Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru
  23. Neymar ya es padre con 19 años. Marca

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Неймар